Тампэрэ

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Цэнтар Тампэрэ

Тампэрэ (па-фінску: Tampere, па-швэдзку: Tammerfors) — горад на поўдні Фінляндыі, знаходзіцца паміж дзьвюма азёрамі: Нясіярві (па-фінску: Näsijärvi) на поўначы і Пюхяярві (па-фінску: Pyhäjärvi) на поўдні. Розьніца між ўзроўнямі вады гэтых азёр — 18 мэтраў, між імі цячэ рака Тамэркоскі даўжынёй 945 мэтраў. Рака падзяляе гістарычны цэнтар гораду на дзьве часткі.

Тампэрэ, з сваімі 204 000 жыхароў і больш за 300 000, калі уключыць суседнія муніцыпалітэты, зьяўляецца другім па значнасьці гарадзкім цэнтрам Фінляндыі пасьля Хэльсынкі. Найбліжэйшыя гарады — Нокія, Піркала, Кангасала, Юлёярві, Орывэсі, Куру, Руавэсі і Лемпяля. У Тампэрэ знаходзіцца музэй творчасьці Тувэ Янсан «Музэй мумі-троляў».

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Тампэрэсховішча мультымэдыйных матэрыялаў