Танец
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Танец — спосаб невэрбальнага самавыяўленьня чалавекам, які праяўляецца ў выглядзе рытмічна арганізаваных у прасторы і часе рухаў цела. Танец — від мастацтва, у якім мастацкія вобразы ствараюцца сродкамі плястычных рухаў і рытмічна выразнай і бесперапыннай зьмены выразных становішчаў чалавечага цела. Танец непарыўна зьвязаны з музыкай, эмацыйна-вобразнае ўтрыманьне якой знаходзіць сваё ўвасабленьне ў яго харэаграфічнай кампазыцыі, рухах, постацях. Танец існаваў і існуе ў культурных традыцыях усіх чалавечых істот і грамадзтваў. За доўгую гісторыю чалавецтва ён зьмяняўся, адлюстроўваючы культурнае разьвіцьцё. Існуе велізарнае мноства відаў, стыляў і формаў танца.
| Гэта — накід артыкула пра мастацтва. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |
[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі
Танец — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў