Танзанія

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.

Перайсьці да: навігацыя, пошук
Jamhuri ya Muungano wa Tanzania
United Republic of Tanzania
Сьцяг Танзаніі Герб Танзаніі
(Сьцяг) (Герб)
Нацыянальны дэвіз: "Uhuru na Umoja" (Воля і адзінства)
Месцазнаходжаньне Танзаніі
Афіцыйная мова Суахілі, ангельская
Сталіца Дадома
Найбуйнейшы горад Дар эс Салам
Урад рэспубліка
Джакая Кіквэтэ
Эдвард Лаваса
Плошча
 - Агульная
 - Адсотак вады
31-е месца ў сьвеце
945 087 км²
6,2
Насельніцтва
 - Агульнае (2006)
 - Шчыльнасьць
32-е месца ў сьвеце
37 849 133
41/км²
СУП
 - Агульны (2005)
 - на душу насельніцтва
99 месца ў сьвеце
27,12 млрд.$
723 $
Валюта Танзанійскі шылінг (TZS)
Часавы пас
 - улетку
EAT (UTC+3)
+3 (UTC+3)
Незалежнасьць
ад Вялікабрытаніі
9 сьнежня 1961
Дзяржаўны гімн ««Mungu ibariki Afrika»»
Аўтамабільны знак EAT
Дамэн верхняга ўзроўню .tz
Тэлефонны код +255
Tz-map.png

Танзанія, Аб’яднаная Рэспубліка Танзанія (суахілі: Jamhuri ya Muungano wa Tanzania, па-ангельску: United Republic of Tanzania) – краіна ва Ўсходняй Афрыцы, узьнікла ў выніку злучэньня дзьвюх былых калёній: нямецкай (пасьля Першай Сусьветнай вайны брытанскай) Танган’ікі і брытанскага Занзыбару, што сымбалізуе назва краіны ўтвораная з пачаткаў назваў абодвух рэгіёнаў. У наш час гэтыя рэгіёны Танзаніі існуюць як фэдэрацыйныя рэспублікі.

Краіна мае выхад да Індыйскага акіяна. На поўначы мяжуе з Кеніяй і Угандай, на захадзе з Руандай, Бурундзі і Дэмакратычнай Рэспублікай Конга.

У Танзаніі дзьве сталіцы: адміністрацыйным цэнтрам зьяўляецца гістарычная сталіца Дар эс Салам, а заканадаўчай – Дадома, куды ўрад пераехаў у 1970-х г.г.


Зьмест

[рэдагаваць] Гісторыя

Краіна ўзнікла ў 1964 годзе ў выніку злучэньня Танган’ікі (незалежнай з 1961 года) і Занзыбару (незалежнага з 1963 года), як Аб’яднаная Рэспубліка Танаг’ікі і Занзыбару, а з кастрычніка 1964 года як Аб’яднаная Рэспубліка Тангазіі, удзельнік ААН. Першым прэзыдэнтам Танзаніі стаў прэзыдэнт Танган’ікі Дж. Ньерэрэ, адзным з дзьвюх віцэпрэзыдэнтаў – прэзыдэнт Занзыбару, А. Карумэ (пасьля яго забойства ў 1972 годзе – А. Джумбэ). Першая канстытуцыя краіны была абвешчана ў 1965 годзе. У тым жа годзе забаронена дзейнасьць апазыцыі, а з прыняцьця новай канстытуцыі 1977 года адзінай партыяй краіны стала Рэвалюцыйная партыя (ССМ).

У 1992 годзе дзейнасьць апазыцыі была дазволена, але да нашых дзён ССМ кантралюе краіну. 7 жніўня 1998 года ў Дар эс Салам адбыўся тэратыстычны замах на пасольства ЗША.

[рэдагаваць] Палітыка

Танзанія зьяўляецца ўдзельніцай Брытанскай садружнасьці нацый. У агульных выбарах выбіраецца прэзыдэнт і ўдзельнікі Народнага Сходу (Bunge) на пяцігадовы тэрмін. Прэзыдэнт назначае прэм’ер-міністра і удзельнікаў Кабінета Міністраў з парлямэнтарыяў. З 274 месцаў парлямэнта, 37 зарэзэрвананы для жанчынаў і 5 для ўдзельнікаў Палаты Прадстаўнікоў Занзыбару. У выбарах 2005 года перавагу ў парлямэнце атрымала партыя Чама Ча Мапіндузі (Рэвалюцыйная партыя).

[рэдагаваць] Адміністрацыйны падзел

Рэгіёны Танзаніі.

Танзанія дзеліцца на 26 рэгіёнаў:


Рэгіён Рэгіён (ангель.) Центар Плошча, км² Насельніцтва(2002), тыс.чал.
Аруша Arusha Аруша 36 486 1 292,973
Дар-эс-Салам Dar es Salaam Дар-эс-Салам 1 393 2 497,940
Дадома Dodoma Дадома 41 311 1 698,996
Заходні Занзыбар Zanzibar Urban/West Занзыбар 230 391,002
Паўночны Занзыбар Zanzibar North Мкакатоні 470 136,953
Цэнтральны Занзыбар/Паўднёвы Zanzibar Central/South Каані 854 94,504
Ірынга Iringa Ірынга 56 864 1 495,333
Кагера Kagera Букоба 28 388 2 033,888
Кігома Kigoma Кігома 37 037 1 679,109
Кіліманджаро Kilimanjaro Мошы 13 309 1 381,149
Ліндзі Lindi Ліндзі 66 046 791,306
Маньяра Manyara Бабаці 45 820 1 040,461
Мара Mara Мусома 19 566 1 368,602
Мбея Mbeya Мбея 60 350 2 070,046
Мванза Mwanza Мванза 19 592 2 942,148
Марагора Morogoro Марагора 70 799 1 759,809
Мтвара Mtwara Мтвара 16 707 1 128,523
Пемба Паўночная Pemba North Ветэ 574 186,013
Пемба Паўднёвая Pemba South Мкоані 332 176,153
Пвані Pwani Кібаха 32 407 889,154
Рувума Ruvuma Сангеа 63 498 1 117,166
Руква Rukwa Сумбаванга 68 635 1 141,743
Сінгіда Singida Сінгіда 49 341 1 090,758
Табора Tabora Табора 76 151 1 717,908
Танга Tanga Танга 26 808 1 642,015
Шыньянга Shinyanga Шыньянга 50 781 2 805,580

[рэдагаваць] Геаграфія

Большую частку паверхні Твнзаніі займае пласкагор’е Уніамвэзі (вышыня 900 - 1500 м), перарэзанае тэктанічнымі разломамі, якія належаць да сыстэмы Вялікіх Афрыканскіх Разломаў. Цэнтральная частка краіны перарэзана з поўдня на поўнач Вялікім Усходнім Разломам, уздоўж заходняй мяжы цягнецца Вялікі Заходні Разлом. Паміж разломамі шзвышаюцца горныя масывы, вульканы: Кіліманджара і Мэру.

У паўночна-заходняй частцы краіны, на мяжы Танзаніі, Кеніі і Уганды, знаходзіцца возера Вікторыя, самае вялікае возера Афрыкі. Уздоўж заходняй мяжы з Дэмакратычнай Рэспублікай Конга знаходзіцца возера Танганьіка. Абодва возеры далучаюць да Вялікіх Афрыканскіх Азёраў. Самая вялікая рака Танзаніі гэта Рудзі.

На поўначы знаходзіцца Нацыянальны парк Сэрэнгеці.

Працягласьць межаў Танзаніі складае 3 402 км, з іх з Бурундзі 451 км, Кеніяй 769 км, Мазамбікам 756 км, Руандай 217 км, Угандай 396 км, Замбіяй 338 км, Дэмакратычнай Рэспублікай Конга 473 км.

Працягласьць узьбярэжжа Індыйскага акіяна 1 424 км.

[рэдагаваць] Эканоміка

Танзанія – адна з самых бедных краінаў сьвету. У 1990 годзе СУП на аднаго жыхара складаў 110 даляраў. Сельская гаспадарка зьяўляецца асновай эканомікі краіны, прыносячы амаль палову СУП, 85% экспарту і 90% працаўладкаваньня. Асноўныя сельскагаспадарчыя культуры: кава, гарбата, бавоўна, гвазьдзіка.

Сярод натуральных багацьцяў краіны можна вылучыць: дыяменты (70 тыс. Катараў), рубіны і сапфіры, золата, гіпс, фасфаты, жалезная руда, каменны вугаль. Акрамя гэтага існуюць радовішчы ўрану, медзі, тытана, ванадыя і прыроднага газу.

Вялікі прыбытак краіне прыносіць турызм у Нацыянальны парк Сэрынгеці, куды прыяжджаюць каля 90 000 турыстаў штогод.

[рэдагаваць] Дэмаграфія

[рэдагаваць] Культура

У Танзаніі ужываецца каля 100 моў, у асноўным з сям’і банту. У адукацыі выкарыстоўваецца суахілі, у вышэйшай адукацыі ангельская мова. У краіне ёсьць чатыры ўнівэрсытэты.

[рэдагаваць] Спорт

[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі

На іншых мовах