Тарас Чубай

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Тарас Чубай
Тарас Григорович Чубай
Тарас Чубай (Львів, 05.11.2011).JPG
2011 г.
Дата нараджэньня 21 чэрвеня 1970 (43 гады)
Месца нараджэньня Сьцяг Украіны Львоў Украіна
Гады творчасьці 1984 — цяпер
Краіна Украіна Украіна
Прафэсіі сьпявак
паэт
кампазытар
Інструмэнты гітара
Жанры Рок
Гурты Плач Єремії
Супрацоўніцтва Косьць Маскалец
Юры Андруховіч
Старонка ў фэйсбуку

Тара́с Рыго́равіч Чуба́й (па-ўкраінску: Тара́с Григо́рович Чуба́й; нарадзіўся 21 чэрвеня 1970, Львоў, Украіна) — украінскі рок-сьпявак, музыка, кампазытар. Лідэр гурту «Плач Єремії» (кіраўнік, аўтар музыкі й тэкстаў, вакаліст, музыка). Заслужаны артыст Украіны[1].

Аўтар амаль 100 песьняў, 11 музычных альбомаў, увэрцюры для сымфанічнага аркэстру.

Жыцьцяпіс[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Сын паэта Рыгора Чубая. Навучаўся ў Львоўскай музычнай школе імя С. Крушальніцкай, скончыў Львоўскую кансэрваторыю.

Яшчэ студэнтам браў удзел у выступах тэатру-студыі «Не журыся!» (1987—1992).

У 1990 разам з аднадумцамі стварыў гурт «Плач Єремії», які празь некалькі гадоў стаў заўважным ва ўкраінскай музыцы. У 1999 року Чубай пераехаў у Кіеў, але працягнуў супрацоўніцтва з гуртом.

Аднымі з кіеўскіх праектаў Тараса сталі альбомы, запісаныя на студыі гурту «Скрябін» — Наше Різдво і Наші партизани.

У 2008 року Тарасу Чубаю прысвоенае званьне «Заслужаны артыст Украіны».

Дыскаграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Тарас Чубай[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

З «Плач Єремії»[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]