Таркс і Кэйкас
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
|
|||||
| Нацыянальны дэвіз: - | |||||
![]() |
|||||
| Афіцыйная мова | Ангельская | ||||
| Сталіца | Кокбэрн Таўн | ||||
| Найбуйнейшы горад | Кокбэрн Таўн | ||||
| Урад | залежная тэрыторыя Элізабэта ІІ Рычард Таўвар |
||||
| Плошча - Агульная - % вады |
199-е месца ў сьвеце 417 км2 - |
||||
| Насельніцтва - Агульнае (2007) - Шчыльнасьць |
208-е месца ў сьвеце 21 746 61/км² |
||||
| СУП - Агульны (-) - на душу насельніцтва |
- месца ў сьвеце - - |
||||
| Валюта | Даляр ЗША (USD) |
||||
| Часавы пас - улетку |
UTC-5 (UTC-5) -5 (UTC-5) |
||||
| Незалежнасьць - |
|||||
| Дзяржаўны гімн | "God Save the Queen" | ||||
| Аўтамабільны знак | - | ||||
| Дамэн верхняга ўзроўню | .tc | ||||
| Тэлефонны код | +1 649 |
||||
Таркс і Кэ́йкас (па-ангельску: Turks and Caicos Islands) – залежная тэрыторыя Вялікабрытаніі ў Цэнтральнай Амэрыцы, у Атлянтычным акіяне, на поўнач ад Гаіці. Вялікабрытанія захавала за сабой толькі пытаньні абароны і міжнародных зносінаў, у іншых пытаньнях выспы маюць самакіраваньне. Утрымлівае дзьве групы выспаў Таркс і Кэйкас у цэнтральнай частцы Багамаў.
Большая частка насельніцтва выспаў гэта мурыны і мулаты. Асновай эканомікі тэрыторыі зьяўляецца рыбная лоўля, сельская гаспадарка і турызм. У апошнія гады значную ролю грае банкаўская абслуга замежных кампаній. Тэрыторыя Таркс і Кэйкас зьяўляецца афшорнай зонай.
Выспы былі адкрытыя ў 1512 годзе Пончэ дэ Леонам, але да 1678 года заставаліся незаселенымі. З 1766 года выспы былі афіцыйна абвешчаныя брытанскай калёніяй. З 1873 да 1962 года кіраваў выспамі брытанскі губэрнатар Ямайкі. Пасьля атрыманьня Ямайкай незалежнасьці Таркс і Кэйкас былі выдзеленыя ў асобную брытанскую адміністрацыйную адзінку.
Апошнім часам зьяўляюцца прапановы далучэньня Таркса і Кэйкаса да Канады. Дзякуючы вялікай колькасьці канадзкіх турыстаў, канадзкі даляр ужываецца на выспах у якасьці грашовай адзінкі разам з далярам ЗША.
Выспы кіруюцца Выканаўчым Саветам Міністраў, які прызначаецца з выбраных дэпутатаў Заканадаўчага Савета. Выканаўчы Савет узначальваецца губэрнатарам, і складаецца з прэм’ер-міністра і чатырох міністраў. Заканадаўчы Савет – аднапалатны, складаецца з 20 дэпутатаў, 13 з якіх выбіраюцца ўсеагульным галасаваньнем кожныя чатыры гады, а астатнія сямёра, і губэрнатар, назначаюцца.
[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі
| Краіны Паўночнай Амэрыкі |
|---|
| Антыгуа і Барбуда | Багамы | Барбадас | Бэліз | Гаіці | Гандурас | Гватэмала | Грэнада | Дамініка | Дамініканская Рэспубліка | Канада | Коста-Рыка | Куба | Мэксыка | Нікарагуа | Панама | Сальвадор | Сьвятая Люсія | Сьвяты Вінцэнт і Грэнадзіны | Сьвяты Кітс і Нэвіс | ЗША | Трынідад і Табага | Ямайка |
| Залежныя тэрыторыі: Амэрыканскія Віргінскія выспы | Ангілья | Аруба | Бэрмудзкія выспы | Брытанскія Віргінскія выспы | Гвадэлупа | Грэнляндыя | Кайманавы выспы | Кліпэртан | Мансэрат | Мартыніка | Наваса | Нідэрляндзкія Антылы | Пуэрта Рыка | Сэн-Бартэльмі | Сэн-Мартэн | Сьвяты П’ер і Міквэлон | Таркс і Кэйкас |
| Краіны Карыбскага басэйну |
|---|
| Антыгуа і Барбуда | Багамы | Барбадас | Гаіці | Грэнада | Дамініка | Дамініканская Рэспубліка | Куба | Сьвятая Люсія | Сьвяты Вінцэнт і Грэнадзіны | Сьвяты Кітс і Нэвіс | Трынідад і Табага | Ямайка |
| Залежныя тэрыторыі: Амэрыканскія Віргінскія выспы | Ангілья | Аруба | Брытанскія Віргінскія выспы | Гвадэлупа | Кайманавы выспы | Мансэрат | Мартыніка | Наваса | Нідэрляндзкія Антылы | Пуэрта Рыка | Таркс і Кэйкас |


