Тарнада

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Тарнада

Тарна́да — назва нечакана моцнага ветру. Тарнада фарміруецца ў выніку сустрэчы цёплага і халоднага паветра і ўтварае варонкападобную віхуру вышынёй да 1,5 км, якая выцягвае дажджавыя аблокі да паверхні зямлі ці вады. У сярэдзіне варонкі паветра ўздымаецца ўверх, утвараючы разражэньне. Каля зямлі шырыня тарнада складае 50 – 500 м. Прыкладна праз 30 км тарнада траціць сваю моц, але зафіксаваны здарэньні жыцьця тарнада на працягу 500 км.

Моц тарнада[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Для акрэсьленьня моцы тарнада (на падставе зьнішчэньняў якія яно выклікала) ужываецца шкала Фуджыта з выкарыстаньнем сымбаляў ад F0 да F5.

  • F0 — вецер з хуткасьцю ніжэй 116 км/г,
  • F1 — вецер з хуткасьцю ад 116 да 180 км/г (можа зьнішчыць драўляныя гаспадарчыя збудаваньні і элемэнты дахаў, перавярнуць лёгкія аўтамабілі),
  • F2 — вецер з хуткасьцю ад 180 да 250 км/г (можа зрываць дахі, пераварочваць цягнікі),
  • F3 — вецер з хуткасьцю ад 250 да 330 км/г (можа вырываць дрэвы і нішчыць нават вялікія будынкі),
  • F4 — вецер з хуткасьцю ад 330 да 415 км/г (можа ўздымаць вялікія машыны)
  • F5 — вецер з хуткасьцю ад 415 да 510 км/г (можа ўздымаць вельмі цяжкія аб'екты і пераносіць іх на некалькі соцень мэтраў, раўняць з зямлёй усё што трапляецца на шляху).

Цікавыя факты[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • 3 і 4 красавіка 1974 году 147 тарнадаў здарылася ў 13 амэрыканскіх штатах,
  • самая высокая зафіксаваная хуткасьць тарнада 511,7 км/г,
  • самае вялікае (па велічыні варонкі) тарнада (F4) было зафіксавана 22 траўня 2004 году ў штаце Нэбраска — яго варонка мела дыямэтар 4 кілямэтры.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Тарнадасховішча мультымэдыйных матэрыялаў