Тарнаполь

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Тарнаполь
польск. Tarnopol
Мясцовая назва: Тарнаполь, Тарнаполе
Краіна: Польшча
Ваяводзтва: Падляскае
Павет: Гайнаўскі
Гміна: Нараўка
Насельніцтва: 119 чал. (2013)[1]
Часавы пас: UTC+1
летні час: UTC+2
Тэлефонны код: (+48) 85
Паштовы індэкс: 17-220
Нумарны знак: BHA
Геаграфічныя каардынаты: 52°53′0″ пн. ш. 23°50′0″ у. д. / 52.88333° пн. ш. 23.83333° у. д. / 52.88333; 23.83333Каардынаты: 52°53′0″ пн. ш. 23°50′0″ у. д. / 52.88333° пн. ш. 23.83333° у. д. / 52.88333; 23.83333
Тарнаполь на мапе Польшчы
Тарнаполь
Тарнаполь
Тарнаполь
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Тарнапо́ль (па-польску: Tarnopol, на мясцовай беларускай гаворцы: Тарнапо́ль[2], Тарнаполе[3]) — вёска ў Гайнаўскім павеце Падляскага ваяводзтва Польшчы. Знаходзіцца ў гміне Нараўка.

Насельніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Жыхары вёскі ў большасьці этнічныя беларусы, праваслаўныя (прыход Семяноўка[4]). Каталіцкая частка насельніцтва (парафія Нараўка[5]) па этнічных ідэнтыфікацыях — польская.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Тарнаполь на старой карце.

Першыя пісьмовыя зьвесткі пра вёску зьвязаны зь Янам Валянцінам Вянгэрскім(pl), уладальнікам маёнтку ў суседняй Луцы. На месцы сёньняшняга Старога Двору ў канцы 18 ст. пабудаваў ён новую сядзібу, а ў Тарнопалі дадатковы дом. Калі галоўная сядзіба згарэла ў 1833 годзе, Тарнаполь стаў цэнтрам маёнтку. Ужо ў 1842 годзе ўладальнікам Тарнопаля быў Францішак Мянчынскі, але неўзабаве ўладала тут сямя Бялінскіх. Пабудавалі яны невялікі фальваркі ў Полымі, Мастках, Кругліку і Людвінаве (названым так у гонар Людвіка Бялінскага). Толькі ў 1907 годзе Бялінскія прадалі свой маёнтак у Тарнаполі і Луцы мясцовым мужыкам Пятру Буры і Міколе Рыгоравічу[2]. У міжваенны пэрыяд Тарнаполь прыналежаў да гміны Тарнаполь (сядзіба гміны знаходзілася ў Луцы) Ваўкавыскага павету(be) Беластоцкага ваяводзтва. Паводле польскага перапісу насельніцтва 1921 г. пражывалі тут 36 жыхароў (24 беларускай нацыянальнасьці і 12 палякаў, пры чым 30 праваслаўных і толькі 6 каталікоў)[6].

Ураджэнцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Główny Urząd Statystyczny. Bank Danych Lokalnych. (пол.) — разам з Круглікам, Людвінавам, Масткамі, Полымям, Смольніцай і Старым ДворамПраверана 7 кастрычніка 2015 г.
  2. ^ а б Тарнаполь (пол.) Zalew Siemianówka i jego okolice Праверана 31 сакавіка 2015 г.
  3. ^ Michał Kondratiuk, Nazwy miejscowe południowo-wschodniej Białostocczyzny, Wrocław, Warszawa, Kraków, Gdańsk: Zakład Narodowy im. Ossolińskich, Wydawnictwo Polskiej Akademii Nauk, 1974, s. 200
  4. ^ Праваслаўная парафія сьв. Юрыя Пераможцы ў Семяноўцы (пол.) Праверана 7 красавіка 2015 г.
  5. ^ Парафія сьв. Яна Хрысьціцеля ў Нараўцы (пол.) Праверана 7 красавіка 2015 г.
  6. ^ Skorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej : opracowany na podstawie wyników pierwszego powszechnego spisu ludności z dn. 30 września 1921 r. i innych źródeł urzędowych. T. 5. Województwo białostockie, с. 116 (пол.) Праверана 31 сакавіка 2015 г.