Тарніца
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
| Тарніца | |
| Вышыня | 1346 м н. у. м. |
|---|---|
| Краіна | Польшча |
| Месцазнаходжаньне | Заходнія Бяшчады, Карпаты |
| Геаграфічныя каардынаты | 49°04′28.98″ пн. ш. 22°43′34.5″ у. д. / 49.0747167° пн. ш. 22.72625° у. д.Каардынаты: 49°04′28.98″ пн. ш. 22°43′34.5″ у. д. / 49.0747167° пн. ш. 22.72625° у. д. |
|
Тарніца на мапе Польшчы
Тарніца
|
|
Тарніца — найвышэйшы горны пік польскіх Бяшчадаў, які знаходзіцца на канцы хрыбта паланінаў, у групе так званага «гнязда» Тарніцы і Галіччы. Належыць да Кароны польскіх гор. Пік Тарніцы узносіцца на 500 м над далінай Валасаткі і мае асаблівы сылюэт. Ад суседняга масыва Крэменя хрыбет аддзелены глыбокім Гапроўскім перавалам, а з Шырокім верхам злучаецца востра вырэзаным перавалам, вышынёй 1275 м над узроўнем мора, ад якога паходзіць назва гары (на румынскай мове слова «tarniţa» значыць «сядло», «перавал»). Вузкі, востры, крыху падоўжаны хрыбет гары, зь дзьвюма выразнымі пікамі (1346 і 1339 м), поўны валуноў і натуральных заглубеньняў, а таксама парэшткаў ваенных акопаў.
Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць]
Тарніца — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў