Таронта
| Таронта | |||||
| Toronto | |||||
|
|||||
| Першыя згадкі: | 1793 | ||||
| Горад з: | 1834 | ||||
| Правінцыя: | Антарыё | ||||
| Вобласьць: | Голдэн-Хорсшу | ||||
| Графства: | Таронта | ||||
| Мэр: | Роб Форд (Robert Bruce «Rob» Ford) | ||||
| Плошча: | 630 км² | ||||
| Вышыня: | 76 м н. у. м. | ||||
| Насельніцтва (2006) • колькасьць: • шчыльнасьць: |
2 503 281 3972 |
||||
| Часавы пас: • летні час: |
UTC-5 UTC-4 |
||||
| Тэлефонны код: | +1 416, +1 647 | ||||
| Геаграфічныя каардынаты: | 43°39′ пн. ш. 79°23′ з. д. / 43.65° пн. ш. 79.383° з. д.Каардынаты: 43°39′ пн. ш. 79°23′ з. д. / 43.65° пн. ш. 79.383° з. д. | ||||
|
Таронта на мапе Канады
Таронта
|
|||||
| http://www.toronto.ca/ | |||||
Таро́нта (па-ангельску: Toronto, мянушкі: T.O., Hogtown, The Big Smoke, Toronto the Good, T-Dot) — самы вялікі горад Канады, які знаходзіцца ў паўднёвай частцы правінцыі Антарыё, зьяўляецца яе сталіцай. Горад зьяўляецца культурнай і эканамічнай сталіцай Канады. Насельнцтва налічвае 2 518 772 чалавекі, разам з прыгарадамі 5 715 386 чалавек.
Таронта зьяўляецца самым шматэтнічным горадам сьвету, тут знаходзіцца прыкладна 150 этнічных групаў, а ў 2001 годзе горад атрымаў ад ААН тытул: World’s Most Multicultural City.
Ангельская мова зьяўляецца роднай для 52% насельніцтва гораду. Каля 50% насельніцтва Таронта зьяўляецца імігрантамі, па гэтым парамэтры горад займае другое месца ў сьвеце пасьля Маямі.
Гісторыя [рэдагаваць]
Назва гораду паходзіць ад гуронскага «месца сустрэчы». Праз тэрыторыю сучаснага гораду праходзіў індзейскі шлях паміж азёрамі Антарыё і Гурон. Першым эўрапейцам, які пабываў на гэтым шляху ў 1615 годзе быў Эцьен Бруле. Пасьля ўсталяваньня францускіх калёніяў у Канадзе гэты шлях граў важную ролю ў гандлі футрам. Французы пабудавалі тут факторыю (1720—1730), а потым быў пабудаваны Форт Руіль (1750—1751). У 1759 годзе форт быў спалены самімі французамі, калі яны былі вымушаныя адступіць пад націскам брытанцаў ў вайне. Тое, што засталося ад форта, знаходзіцца ў музэі ў цэнтры Таронта (Exhibition Grounds).
Некалькі дзесяцігодзьдзяў пасьля заваяваньня брытанцамі Канады ў 1760 годзе тэрыторыя будучага Таронта была заселена індзейцамі і некалькімі эўрапейскімі гандлярамі. Толькі пасьля амэрыканскай рэвалюцыі сюды пачалі прыбываць лаялісты (амэрыканскія пасяленцы якія жадалі і далей падпарадкоўвацца брытанскай кароне). Іх масавае перасяленьне ў Канаду прывяло да стварэньня правінцыі Горная Канада ў 1791 годзе. Хутка пасьля гэтага губэрнатар правінцыі Джон Сымка загадаў перанесьці ў навакольле будучага Таронта сталіцу правінцыі. У 1793 годзе ён загадаў пабудаваць горад, які назваў Ёркам, які павінен быў знаходзіцца недалёка ад прыроднай затокі на возеры Антарыё. Хутка сюды была перанесена сталіца правінцыі з горада Ньюарк (сёньня Ніягана-он-зэ-Лэйк). У 1812 годзе Ёрк налічваў 700 жыхароў.
Пад час амэрыкана-брытанскай вайны 1813 года горад два разы займаўся амэрыканскімі войскамі. Пасьля вайны вялікі наплыў брытанскіх эмігрантаў у Горную Канаду прывёў да выбуховага росту насельніцтва і яе сталіцы. У 1834 годзе горад, які ўжо налічваў 9 тыс. чалавек, атрымаў гарадзкія правы пад назвай Таронта. Першым мэрам горада стаў Ўільям Ліён Маккензі. У 1827 годзе распачаў сваю дзейнасьць Каралеўскі унівэрсытэт (King’s College), які ў 1850 годзе быў пераўтвораны ў Унівэрсытэт Таронта.
З гэтых часоў насельніцтва гораду хутка павялічвалася. Порт Таронта прыймаў шмат караблёў, будова чыгункі злучыла Таронта з Манрэалем, Нью-Ёркам, Дэтройтам і Чыкага. Горад стаў фінансавым і гандлёвым цэнтрам правінцыі, якім застаўся і да нашых дзён.
У 1867 годзе, пасьля ўтварэньня Канадзкай Канфэдэрацыі, Таронта стала сталіцай новай правінцыі Антарыё. Насельніцтва горада з 30 тыс. у 1851 годзе, да 1891 года павялічылася ў пяць разоў. Будова прамысловых прадпрыемстваў прывяла да хуткай індустрыялізацыі горада. У пачатку ХХ стагодзьдзя будова гідраэлектрастанцыі ў Ніягара Фолз дала гораду танную электрычнасьць. У 1914 годзе Таронта стала другім, пасьля Манрэаля горадам Канады.
У пачатку 1920-х г.г. навукоўцы Фрэдэрык Бантынг, Чарльз Бэст, Джэймз Коліп і Джон Маклеад, якія працавалі ва ўнівэрсытэце Таронта вынайшлі інсулін. Разам з фармацэўтычнай фірмай Лілі, у хуткасьці былі створаны лініі масавай вытворчасьці інсуліна, які стаў даступны для мільёнаў людзей хварэючых цукровым дыябэтам. За гэта адкрыцьцё Бантынг і Макеад у 1923 годзе атрымалі Нобэлеўскую прэмію ў вобласьці мэдыцыны.
Таронта перажыло дэпрэсію 1930-х г.г. значна лепей чым іншыя гарады Канады. У гады Другой сусьветнай вайны пачалі разьвівацца электрычная і авіяцыйная прамысловасьці. У 1949 годзе пачалася будова мэтро. У 1951 годзе насельніцтва павялічылася да мільёна чалавек.
У 1960-х гадах Таронта паступова прыняло ролю галоўнага фінансавага і камэрцыйнага цэнтру Канады ад Манрэалю. Хуткі эканамічны рост гораду быў зьвязаны са злучэньнем Вялікіх Азёраў з Атлянтычным акіянам. У сувязі з сэпаратысцкімі настроямі ў франкамоўнай правінцыі Квэбэк, адтуль у Таронта пачалася масавая міграцыя англамоўнага насельніцтва. У канцы 1970-х і 1980-х гадоў шмат фірмаў і карпарацыяў перанесьці свае штаб-кватэры з Манрэалю ў Таронта, што спрыяла далейшаму развіцьцю гораду.
У 1998 годзе ў склад Таронта ўвайшлі прыгарады Іст-Ёрк, Этабікок, Норс-Ёрк, Скарбара і Ёрк. Усе гарады былі злучаны ў г. зв. мэгасіці. Цяпер Таронта зьяўляецца самым вялікім канадзкім горадам і яго эканамічнай сталіцай.
Вонкавыя спасылкі [рэдагаваць]
Таронта — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў