Татавы дочкі
| Татавы дочкі | |
| Папины дочки | |
| Рэжысэр | Аляксандр Жыгалкін Сяргей Алдонин |
|---|---|
| Прадусар | Вячаслаў Муругов Аляксандр Роднянский Канстанцін Кикичев |
| Сцэнарыст | Аляксей Трацюк Віталь Шляппо Вячаслаў Дусмухаметаў Леанід Купрыды |
| Дата выхаду | 3 верасьня 2007 |
| Краіна | Расея |
| Мова | расейская |
«Татавы дочкі» — перши арыгінальны расейскі сыткам, які выйшаў у 2007—2013 гадах на тэлеканале СТС. Складаецца з 410 сэрыяў (20 сэзонаў). Аўтары ідэі тэлесерыяла Вячаслаў Муругов і Аляксандр Роднянский. У Беларусі «Татавы дочкі» транслююцца на тэлеканале ВТБ.
Зьмест |
Сюжэт[рэдагаваць]
Ад галоўнага героя, сямейнага псыхатэрапэўта Сяргея Васьняцова, сышла жонка пакінуўшы яму 5 дочок на апеку:
- Старэйшая, Маша — глямурная прыгажуня;
- Другая дочка, Даша — готка;
- Трэцяя дочка, Жэня — спартоўка-пацанка;
- Чацьвертая, Галіна Сяргееўна — вундэркінд;
- Малодшая, Паліна «Пугаўка» — маленькая гарэза і ласун.
Вясіняцоў не апускае рукі з-за праблем, да яго хутка прыходзіць багатая кліентка з Рублёўкі Аксана, у якой ёсьць усё, акрамя сямейнага шчасьця…
Праз паўтара году вяртаецца жонка Сяргея Аляксеевіча і мама дзяўчынак, Людміла Сяргееўна. Аднак, Сяргей Аляксеевіч, не дараваўшы здраду жонкі, зьяжджае да бацькоў у Краснаярск.
Прайшоў яшчэ год, і Васьняцоў прыяжджае ў Маскву на вяселіле Дашы і Веніка. Неўзабаве, ен канчаткова вырашае застацца ў сям’і.
Ў ролях[рэдагаваць]
- Андрэй Лявонаў — Сяргей Васьняцоў, тата
- Нона Грышаева — Людміла Васняцова, мама, жонка Сяргея Аляксеевіча
- Міраслава Карповіч — Маша
- Анастасія Сіваева — Даша
- Дар’я Мельнікава — Жэня
- Лізавета Арзамасава — Галіна Сяргееўна
- Кацярына Старшова — Пугаўка
- Вольга Волкава — Антаніна Сямёнаўна, бабуля дзяўчынак, маці Людмілы Сяргееўны
- Аляксандр Самойленка — Андрэй Антонаў, стаматолаг, адзін Сяргея Васняцова, зводны брат Людмілы Васняцова
- Таццяна Арлова — сакратарка Тамара
- Міхаіл Казакоў — Ілля Полежайкин, раней — хлопец Галіны Сяргееўнай, цяпер — хлопец Каці
- Філіп Бледны — Венік, раней — аднакурснікі Машы, цяпер — муж Дашы
- Аляксандр Алешка — алігарх Васіль Фядотаў
- Марыя Сёмкіна — Аксана, жонка Фядотава
- Ніна Персиянинова — Таісія Кірылаўна, дырэктарка школы №69, настаўніца хіміі
- Ганна Дзімаў — Людміла Міхайлаўна, настаўніца рускай і літаратуры
- Эдуард Радзюкевич — Эдуард Радуевич, раней — дырэктар агенства «Свята! Свята! Свята!», цяпер — загадчык гаспадаркі школы №69
Тэхнічныя дадзеныя[рэдагаваць]
Здымкі серыяла пачаліся 13 ліпеня 2007. Стваральнікамі і аранжыроўшчыкам загалоўнай песні з’яуляюцца браты Крыстоўскія (група Uma2rmaH).