Таталітарызм

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Формы кіраваньня
рэдаг.

Таталітары́зм (усеўладзьдзе; лац. totus — увесь) — дзяржаўны лад, пры якім паноўныя вярхі цалкам падпарадкуюць жыцьцё грамадзтва сваёй уладзе. Асноўныя рысы: манапалізаваньне ўлады адной палітычнай партыяй і безумоўная ўлада яе правадыра, усеахопнае кіраваньне дзяржавы ўсімі галінамі грамадзкага жыцьця, апора ўраду на ніжэйшыя(en) і безмаёмныя слаі насельніцтва, шырокае выкарыстаньне гвалту і запалохваньня ў якасьці сродкаў захаваньня і ўмацаваньня ўсеўладнага ўраду, ваенізаваньне гаспадаркі і грамадзкага жыцьця, адхіленьне большасьці насельніцтва ад удзелу ва ўтварэньні і дзейнасьці дзяржаўных і грамадзянскіх установаў, забарона дзейнасьці скіраваных на народаўладзьдзе ўстановаў і здушэньне супраціву, панаваньне агульнай для ўсіх утапічнай ідэалёгіі з абгрунтаваньнем патрэбы ва ўсеўладным урадзе нібыта ў якасьці сродку перабудовы грамадзтва дзеля ўсеагульнага дабра і лепшай будучыні.

Вытокі панятку ў вучэньні пра цэласнасьць у нямецкай філязофіі(en) ХІХ стагодзьдзя. Крытыкі фашысцкага(en) ўраду Італіі Джавані Амэндола(en) і П’еро Габэці(en) надалі тэрміну ў 1920-я гады грамадзянскую накіраванасьць. Тэарэтыкі фашызму Джавані Джэнтыле(en) і Альфрэдп Рока(en) (Італія), Эрнст Юнгер(en) і Карл Шміт(en) (Нямеччына) выкарыстоўвалі панятак для абгрунтаваньня патрэбы ў фашысцкім усеўладным урадзе, усеўладнай дыктатуры, усеўладнай дзяржаве, усеахопнай волі да ўлады(en) і ўсеахопным мабілізаваньні. У 1930—1940-я гады прадстаўнікі франкфурцкай школы(en) распрацоўвалі аглядна-крытычнае тлумачэньне панятку ў якасьці грамадзкай прылады захаваньня ўлады ў руках правадыра, усеахопнага панаваньня вайсковага ўраду і здушэньня супраціву, шырокага запалохваньня і поўнага бяспраўя асобы (Тэадор Адорна(be), Гэрбэрт Маркузэ(be) і Эрых Фром). У 1950—1980-ыя гады аналітычны панятак выкарыстоўваўся для асуджэньня камуністычнага дзяржаўнага ладу (Ганна Арэнт(en), Зьбігнеў Бжазінскі(en) і Мілаван Джылас(en))[1].

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Яўген Бабосаў. Таталітарызм // Беларуская энцыкляпэдыя ў 18 тамах / Генадзь Пашкоў. — Менск: Беларуская энцыкляпэдыя імя Петруся Броўкі, 2002. — Т. 15. — С. 450. — 552 с. — 10 000 ас. — ISBN 985-11-0251-2

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]