Татуін

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Татуін
Плянэта «Зорных войнаў»
Tatooine.jpg
Астраграфічныя зьвесткі
Рэгіён Зьнешнія рубяжы(pl)
Сэктар Арканіс
Сыстэма Тату
Колькасьць сонцаў 2
Колькасьць спадарожнікаў 3
Адлегласьць ад ядра 43 000 сьветлавых гадоў
Фізычныя зьвесткі
Вада 1%
Грамадзкасьць
Насельніцтва розныя (збольшага людзі, явы ды пясочныя людзі)
Колькасьць 200 000
Населеныя пункты Анчархэд, Бэстын, Мос Эйсьлі, Мос Эспа
Прыналежнасьць хаты, Галяктычная імпэрыя, Новая рэспубліка

Татуі́н (па-ангельску: Tatooine, ˌtætuːˈiːn) — плянэта ў сьвеце «Зорных войнаў», цэнтральнае месца шматлікіх падзеяў у сазе «Зорныя войны». Плянэта фігуруе ў кожнай сэрыі, акрамя «Імпэрыя наносіць удар у адказ», і нават у гэтым эпізодзе прынамсі згадваецца. Адной са знакавых плянэтаў сусьвету «Зорных войнаў» яна стала таксама і дзякуючы таму, што зьяўляецца роднай плянэтай Энакіна і Люка Скайўокераў.

Апісаньне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Татуін — пустынная плянэта ў сыстэме з двума зоркамі Тату I і Тату II. Абарыгенныя жывёлы плянэты, такія як вомп-пацук, банты, сарлакі і крайт-цмокі, добра прыставаныя да сьпякотнага засушлівага клімату, а людзі вымушаныя здабываць вільгаць з паветра і жыць у падземных сховішчах. Скупасьць на прыродныя рэсурсы, сьпёка і раскіданасьць насельніцтва зрабілі кіраваньне плянэтай амаль немагчымым, і гэтым скарысталіся хаты, клан гангстэраў і крымінальных аўтарытэтаў, што аблюбавалі плянэту ў адсутнасьць увагі з боку Галяктычнае рэспублікі. Пасьля таго, як на зьмену рэспубліцы прыйшла імпэрыя, новы рэжым усталяваў на Татуіне толькі сымбалічную ўладу, і фактычным кіраўніком плянэты зьяўляўся Джаба Хат да самай сваёй гібелі ў бітве ля каркуна.

Разумныя насельнікі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • людзі — насельнікі
  • хаты — сьлімакападобныя злодзеі
  • джавы — маларосьлікі, займаюцца зборам утылю ды гандлем
  • пясочныя людзі — лютыя гуманоідныя бадзягі, абарыгенныя насельнікі Татуіну

Мясьціны[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Анчархэд[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Анчархэд — мястэчка, якое знаходзіцца за некалькі кілямэтраў на ўсход ад хаты сям’і Ларсаў, на поўдзень ад касмадрому Мос Эйсьлі. У асноўным населенае здабывальнікамі вільгаці.

Бэстын[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Бэстын, «сталіца» Татуіну, знаходзіцца на захад ад Мос Эйсьлі ля паўднёва-заходняга Дзюннага мора. Гэта адно зь першых паселішчаў на плянэце. У Бэстыне абсталявала сваю апэрацыйную базу Галяктычная імпэрыя, у ратушы знаходзілася сядзіба мясцовага губэрнатара. Гэта падрабязна прадстаўлена ў «Star Wars Galaxies».

Дзюннае мора[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Дзюннае мора — вялікая пясочная раўніна ля Анчархэду, Моса Эйсьлі і станцыі Тошы. Населенае пясочнымі людзьмі, явамі, рэйдамі, д’юбакамі і крайт-цмокамі. Водаздабыўцы разьмяшчаюць у Дзюнным моры свае апараты для здабываньня вільгаці з паветра.

Вялікая западзіна каркуна[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Глядзіце таксама: Сарлак

Вялікая западзіна каркуна знаходзіцца ў Дзюнным моры. Гэта вырытая сарлакам глыбокая адтуліна ў пяску, якую ён выкарыстоўвае, каб лавіць ахвяры. Ля вялікай западзіны каркуна адбываецца сутычка Люка Скайўокера з аховай Джабы дэ Хата. Большасьць прыслужнікаў і сам Джаба гінуць у гэтай западзіне.

Палац Джабы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Палац Джабы знаходзіцца ў пустыні пад назвай Дзюннае мора. З падзеяў у гэтай рэзыдэнцыі ватагі злодзеяў пачынаецца VI эпізод «Вяртаньне джэдая». Першапачаткова палац быў манастыром, збудаваным загадкавымі мніхамі б’амарамі, якія дагэтуль жывуць там.

Юндлэндзкія штрэкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Юндлэндзкія штрэкі займаюць большую частку ўмеранай зоны Татуіну. Гэта скалісты рэгіён, вядомы сваімі шматлікімі уцёсамі і мноствам утоеных пагрозаў. На краі юндлэндзкіх штрэкаў у маленькай хаціне жыў Обі-Ван Кенобі ў той пэрыяд, калі ён сустрэў маладога Люка Скайўокера, што працаваў на вільгацездабыўчай фэрме сваіх родных.

Водаздабыўчыя фэрмы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Водаздабыўчыя фэрмы — маленькія сельскагаспадарчыя паселішчы ў пустынях Татуіну, якія здабываюць вільгаць з паветра і накапляюць яе ў калектарах, усталяваных на вялікай плошчы. Менавіта гэтым займаюцца сваякі Люка Скайўокера дзядзька Оўэн і цётка Бэру, якія ўзялі яго на выхаваньне.

Мос Эйсьлі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Асноўны артыкул: Мос Эйсьлі

Мос Эйсьлі — горад-касмапорт. У «Эпізодзе IV: Новая надзея» Обі-Ван Кенобі апісвае Мос Эйсьлі як «гнюсны вулей мярзоты і падступнасьці». У Мосе Эйсьлі разьмяшчаюцца бар «Мос Эйсьлі Кантына» і аркестар «Figrin D’an and the Modal Nodes».

Мос Эйсьлі Кантына[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Асноўны артыкул: Мос Эйсьлі Кантына

«Мос Эйсьлі Кантына», афіцыйная назва Шынок Халмуна — бар у Мосе Эйсьлі, прытулак пілётаў-фрахтоўнікаў і іншых падазроных асобаў розных расаў. У «Star Wars Holiday Special» «Кантынай» кіруе Акмэна (Бэа Артур).

Мос Эспа[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Мос Эспа — места, вядомае своеасаблівымі купальнымі будынкамі. У «Эпізодзе I: Цьмяная пагроза» тут тусуюцца хуткасныя гоншчыкі і жывуць Энакін Скайўокер са сваёй маці Шмі. У горадзе шырока практыкуецца гандаль рабамі.

Паходжаньне назвы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Плянэта атрымала назву ад места Татавін у Тунісе, ля якога адбываліся здымкі пустынных пэйзажаў IV эпізоду[1][2][3][4]. У самім Татавіне здымкі ня ладзіліся, аднак адбываліся ў некаторых іншых туніскіх мясцовасьцях: у Матмаце, Таўзары і на востраве Джэрба.

Па-бэрбэрску «Тытавін» літаральна азначае «вочы», а фігуральна — «водныя струмені». Назва места Тэтуан у паўночным Марока таксама мае падобнае паходжаньне.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • George Lucas, Leigh Brackett, Lawrence Kasdan, Laurent Bouzereau. Star Wars: The Annotated Screenplays. — 1997. — ISBN 0-345-40981-7
  • Star Wars: Tales from the Mos Eisley Cantina / Kevin J. Anderson (editor of anthology). — 1st paperback printing. — 1995. — ISBN 0-553-56468-4
  • Star Wars: Tales from Jabba’s Palace / Kevin J. Anderson (editor). — 1st edition. — 1995. — ISBN 0-553-56815-9
  • Daniel Wallace, Scott Kolins. The Essential guide to Planets and Moons (Star Wars). — 1st edition. — 1998. — ISBN 0-345-42068-3

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]