Татэмізм

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку

Татэмізм — некалі амаль унівэрсальная і сёньня яшчэ існая рэлігійна-сацыяльная сыстэма, у аснове якой ляжыць своеасаблівы культ так званага татэма. Тэрмін гэты, ўпершыню ўжыты Лонгам ў канцы XVIII ст., запазычаны ў паўночнаамэрыканскага племя аджыбва, на мове якіх totem азначае назву і знак, герб клана, а таксама назву жывёлы, якой клан аказвае адмысловы культ. У навуковым сэнсе пад татэмізмам маецца на ўвазе кляса (абавязкова кляса, а не індывід) аб’ектаў або зьяваў прыроды, якім тая ці іншая першабытная сацыяльная група, род, фратрыя, племя, часам нават кожны асобны пол унутры групы (Аўстралія), а часам і індывід (Паўночная Амэрыка) — аддаюць адмысловую глыбокую пашану, зь якімі лічаць сябе роднасна зьвязаным і ад імя якога сябе называюць.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Татэмізмсховішча мультымэдыйных матэрыялаў