Тацяна Котава

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Тацяна Котава
Тацяна Котава
Тацяна Котава
Дата нараджэньня 3 верасьня 1985 (28 гадоў)
Месца нараджэньня пас. Шалахоўскі, Растоўская вобласьць
Краіна Сьцяг Расеі Расея
Сьцяг Украіны Украіна
Прафэсія мадэль, сьпявачка
Жанр эстрада
kotova.info
www.via-gra.ru

Тацяна Мікалаеўна Котава (3 верасьня 1985, пас. Шалахоўскі, Растоўская вобласьць) — уладальніца тытула «Міс Расея-2006»; расейская сьпявачка, удзельніца жаночага поп-гурта «ВИА Гра».

Тацяна Котава па спэцыяльнасьці эканаміст і мэнэджар па «антыкрызіснаму кіраваньню».

У 2006 годзе заваявала тытул Міс Расея-2006 і магчымасьць прадстаўляць Расею ў конкурсе прыгажосьці Міс Сьвету-2007 і Міс Сусьвет-2007. Была адна з фаварытак у конкурсе Міс Сусьвет-2007, але не дайшла да паўфіналу. Тацяна Котава зьяўляецца трэцяй дзяўчынай Расеі, якая прыняла ўдзел у абодвух конкурсах прыгажосьці Міс Сусьвет і Міс Сьвету.

У сакавіку 2008 году было абвешчана, што Тацяна Котава далучыцца да расейска-украінскага поп-гурта «ВИА Гра» пасьля сыходу Веры Брэжневай у ліпені 2007 году.

Гурт ВИА Гра[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

З сакавіка 2008 году Тацяна Котава зьяўляецца ўдзельніцай папулярнага украіна-расейскага гурта «ВИА Гра». Дэбютным відэа Тацяны стаў кліп «Я не боюсь» (па-беларуску: Я не баюся), у якім яна зьнялася з астатнімі ўдзельніцамі гурта. Першымі выступамі Тацяны ў складзе гурта сталі канцэрты ў Маскве, Сангэйт Порт Раял (Анталія, Турэччына) і Огрэ (Латвія). Першай тэлевізійнай здымкай стаў канцэрт, прысьвечаны 30-годзьдзю газэты «Аргументы и факты».

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]


Commons-logo.svg  Тацяна Котавасховішча мультымэдыйных матэрыялаў