Таўрогі
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Каардынаты:
55°15′ пн. ш. 22°17′ у. д.
| Таўрогі Tauragė
|
||||
|
||||
| Павет | Таўроскі павет | |||
| Першыя згадкі | 1499 | |||
| Статус гораду | 1920 | |||
| Плошча | 13,9 км² | |||
| Насельніцтва | 28 042 | |||
| Геаграфічныя каардынаты | 55°15′ пн. ш. 22°17′ у. д. | |||
| Часавы пас - улетку |
+2 +3 |
|||
| Афіцыйны сайт | ||||
Таўро́гі (па-летувіску: Tauragė) – горад у заходняй Летуве. Насельніцтва налічвае каля 28 тыс чалавек. Горад зьяўляецца адміністрацыйным цэнтрам Таўроскага павета. У горадзе атрымалі разьвіцьцё харчовая, лёгкая, машынабудаўнічая прамысловасьці. Таўрогі знаходзяцца ў 63 км на паўночны захад ад Расенаў і у 25 км ад мяжы з Расеяй. Уваходзіць у склад этнаграфічнага рэгіёна Жамойць.
Паводле легенды назва горада мае паходжаньне ад словаў: тур і рог. У даўнія часы людзі, якія зьбіралі на месцы будучага горада грыбы, знайшлі тут рогі тура.
[рэдагаваць] Гісторыя
Упершыню горад узгадваецца ў 1499 годзе, калі на месцы будучых Таўрогаў было невялікае паселішча Паджурыс.
Уладальнікам Таўрогаў у пачатку XVI стагодзьдзя быў Барташ, заснавальнік першай ў Жамойці школы (у 1507 годзе). Каля 1550 года частка горада перайшла да Мэльхіёра Шэмёта, які перайшоў у лютэранства. Ён пабудаваў лютэранскую кірху, якая ў 1641 годзе была перабудаваная ў каталіцкі касьцёл. З 1567 годза ў Таўрогах разьмяшчалася мытня. У XVII стагодзьдзі горад перайшоў ва ўласнасьць Радзівілаў. З 1620 да 1669 года горад зьяўляўся сядзібай князя Багуслава Радзівіла. У 1687 годзе уладальніца Таўрогаў Людвіка Караліна Радзівіл (будучая маці караля Яна ІІІ Сабескага), ажанілася з нямецкім прынцам, і пасьля яе сьмерці горад перайшоў ва ўладаньне брандэнбургскага ўладара Фрыдрыха ІІІ Гагенцолера, які з 1701 года стаў Прускім каралём Фрыдрыхам І. Яго стараньнямі мясцовы касьцёл быў адрамантаваны і зноў пераўтвораны ў лютэранскую кірху.
Пасьля трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай Таўрогі трапілі ў склад Расейскай імпэрыі. Расейская царыца Кацярына падаравала горад свайму фаварыту Платону Зубаву, які потым прадаў яго дзяржаве. 21 чэрвеня 1807 года цар Аляксандар І падпісаў тут дамову з Напаліонам, якая пацьцвердзіла пагадненьні ў Тулузе. 30 сьнежня 1812 года у млыне каля Таўрогаў, напаліонаўскі генэрал Ханс Ёрк падпісаў канвэнцыю аб нэўтраліцеце з расейскім генэралам Іванам Дыбічам. Згодна зь ёй прускі корпус напаліонаўскага войска перастаў падтрымліваць французаў.
У 1836 годзе у Таўрогах адбыўся вялікі пажар. У 1846 годзе цар Мікалай І падараваў горад сайму ардынарцу, князю Васільку. У 1864 годзе Таўрогі, праз Коўна, былі злучаны з чыгункай Варшава – Санкт-Пецярбург. У гэты час тут былі пабудаваны цагельня, сьпіртавы завод і два шпіталі. У 1843 годзе Анарэ дэ Бальзак спыняўся ў Таўроскім палацу па дарозе ў Санкт-Пецярбург.
У 1909 годзе колькасьць насельніцтва павялічылася да 5 000 чалавек.
Пад час Першай Сусьветнай вайны ў 1915 годзе горад быў заняты нямецкімі войскамі. Пад час акупацыі немцы пабудавалі чыгунку да Шаўляў.
Пасьля ўваходу Летувы ў склад СССР Таўрогі сталі памежным горадам і 22 чэрвеня 1941 года ён быў заняты нямецкімі войскамі. У выніку вайны тут было разбурана 80% пабудоў. У часы нямецкай акупацыі немцы з дапамогай летувіскай паліцыі забілі каля 900 мясцовых габрэяў.
З 1991 года Таўрогі у складзе Летувіскай рэспублікі.
[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі
Таўрогі — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў


