Тварог

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Тварог

Тварог — кісламалочны прадукт, прыгатаваны з каровінага самасквашанага малака. Для гэтага сьвежае малако зьмяшчаюць ў цёплае месца на 12—24 гадзіны для сквашваньня, яно адбываецца з дапамогаю малочнакіслых бактэрый, якія ўтрымлівае малако. Потым посуд з сквашаным малаком зьмяшчаюць на 10—15 хвілін ў паравую баню для згартаньня згустка, рэгулюючы тэмпературу (50—55° С). Звараны згустак выкладваюць на друшляк, высланы марляй, даюць сьцекці сыроватцы, скручваюць тканіну да ўтварэньня цьвёрдай галоўкі.

Тварог шырока выкарыстоўваюць для прыгатаваньня разнастайных страў.