Тобіяс Смолет

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Тобіяс Смолет
Tobias Smollett c 1770.jpg
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 19 сакавіка 1721
Рэнтан, Шатляндыя
Памёр 17 верасьня 1771
Q6761
Грамадзянства Сьцяг Шатляндыі Шатляндыя
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці пісьменьнік, паэт, хірург
Гады творчасьці 17481771
Жанр пікарэска сатыра

Тобіяс Джордж Смолет (па-ангельску: Tobias George Smollett; 19 сакавіка 1721 — 17 верасьня 1771) — шатляндзкі пісьменьнік, паэт і перакладнік; буйны майстар ангельскамоўнай пікарэскі і пачынальнік асьветніцкага рамана выхаваньня. Ягоная творчасьць зьвязаная з зараджэньнем сэнтымэнталізму ў ангельскай літаратуры і паўплывала на такіх раманістаў, як Чарлз Дыкенз.

Вядомым зрабіўся дзякуючы круцельскім раманам — «Прыгоды Родэрыка Рэндама» (анг. The Adventures of Roderick Random, 1748), «Прыгоды Пэрэгрына Пікла» (анг. The Adventures of Peregrine Pickle, 1751), «Жыцьцё і прыгоды сэра Лансэлёта Грыўса» (анг. The Life and Adventures of Sir Launcelot Greaves, 1760), «Падарожжа Гамфры Клінкера» (анг. The Expedition of Humphry Clinker, 1771). Смолет таксама зрабіў новы пераклад «Дон Кіхота» Сэрвантэса на ангельскую (1755) і выдаў «Поўную гісторыю Ангельшчыны» (17571765), якая карысталася вялікай папулярнасьцю.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]