Тодар Янушэнка

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Тодар Янушэнка — інструктар Часовага Беларускага Нацыянальнага Камітэту ў Наваградзкім і Баранавіцкім паветах у 1919 годзе. Актыўны ўдзельнік Слуцкага збройнага чыну 1920 году.

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Прыкладна зь сярэдзіны 1919 вучыўся ў Польшчы ў афіцэрскай школе ад Беларускай Вайсковай Камісіі. Напрыканцы лістапада начале з Кузьмом Цярэшчанкам прыбыў ў званьні паручніка з Лодзі да Семежава, для ўдзелу ў Слуцкім збройным чыне (разам зь ім прыблі яшчэ 3 афіцэра з 12 пасланых — капітаны Андрэй Якубецкі, Антон Борык, Антон Сокал-Кутылоўскі).

Ваяваў разам зь Першым Слуцкім беларускім палком.

З 3 сьнежня 1920 году — камадзір Выведкі й контрвыведкі, пасьля таго як былы камандзір выведкі Мірончык дапамог уцячы з пад арышту Паўлу Чайку.

Арыштаваны НКУС і сасланы ў Сыбір на цяжкія прымусовыя работы ў 1939 годзе.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Спадчына 6/94, «Беларуская справа падчас польскай акупыцыі 1919-1920 гг» ст. 50-87