Томас Вэрмален

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Томас Вэрмален
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 14 лістапада 1985(1985-11-14)[1][2] (38 гадоў)
Рост 183 см
Вага 80 кг
Пазыцыя цэнтральны абаронца
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2003—2009
2004—2005
2009—2014
2014—2019
2016—2017
2019—2022
Аякс
РКК Ваальвэйк (арэнда)
Арсэнал
Барсэлёна
Рома (арэнда)
Вісэл Кобэ
106 (8)
13 (2)
110 (13)
34 (1)
9 (0)
45 (1)
Зборныя
2006— Бэльгія 85 (2)

То́мас Вэрма́лен (па-нідэрляндзку: Thomas Vermaelen; нарадзіўся 14 лістапада 1985 году, Антвэрпэн, Бэльгія) — былы бэльгійскі футбаліст, абаронца нацыянальнай зборнай Бэльгіі. Пасьля сыходу з клюбу Робіна ван Пэрсі Томас быў капітанам «Арсэналу» пакуль не сышоў у «Барсэлёну». Вэрмален звычайна гуляе левай нагой, таму гуляе часьцей за ўсё левабаковага цэнтральнага абаронцу, але можа згуляць на левым флянзе абароны[3].

Клюбная кар’ера[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Томас Вэрмален зьяўляецца выхаванцам бэльгійскага клюбу «Жэрміналь Бээрсхот», які раней меў назву «Жэрміналь Экерэн».

1 ліпеня 2003 году Вэрмален падпісаў пяцігадовы кантракт зь нідэрляндзкім «Аяксам» з Амстэрдаму. Дэбют Вэрмалена ў чэмпіянаце Нідэрляндаў адбыўся 15 лютага 2004 году ў матчы супраць «Валендаму». Томас адыграў увесь матч, а ягоны клюб, дзякуючы забітым мячам Яніса Анастасію й Томаша Галасека, перамог зь лікам 0:2[4]. У студзені 2005 году Томас быў аддадзены ў арэнду ў клюб «РКК Ваальвэйк» на астатнюю частку сэзона 2004—2005 гадоў, бо не праходзіў у асноўны склад «Аякса» з-за высокай канкурэнцыі[5]. Вярнуўшыся пасьля заканчэньня арэнды ў «Аякс» Вэрмален даволі хутка стаў асноўным гульцом абароны клюбу.

«Арсэнал»[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У пачатку чэрвеня 2009 году Вэрмаленам зацікавіўся ангельскі «Арсэнал», які меў патрэбу ва ўзмацненьні лініі абароны клюбу[6]. «Арсэнал» зрабіў афіцыйную прапанову «Аяксу» аб набыцьці гульца, паводле неафіцыйных дадзеных «кананіры» прапанавалі за 23-гадовага Вэрмалена ад 10 да 12 млн фунтаў стэрлінгаў[7]. 19 чэрвеня 2009 году Вэрмален прайшоў мэдагляд і падпісаў кантракт з «Арсэналам»[8]. Падрабязнасьці дамовы не былі абвешчаныя.

Вэрмален разас з партнэрамі сьвяткуе гол Алекса Окслэйд-Чэмбэрлена

У сваім дэбютным матчы супраць «Эвэртану» 15 жніўня 2009 году Вэрмален забіў гол пасьля падачы Робіна ван Пэрсі са штрафнога[9]. 16 верасьня Томас забіў гол у матчы групавога этапу Лігі чэмпіёнаў супраць льежскага «Стандарду». Праз тры дні, 19 верасьня, Вэрмален адправіў два мячы ў браму «Ўіган Атлетык». Томас быў прызнаны заўзятарамі лепшым гульцом «Арсэнала» у жніўні і верасьні 2009 году[10], а паводле вынікаў сэзону 2009—2010 гадоў Вэрмален увайшоў у сымбалічную зборную Прэм’ер-лігі.

У міжсэзоньне Вэрмален быў капітанам «Арсэнала» ў матчы на Кубка Эміратаў супраць «Міляну», калі ў складзе адсутнічалі Сэск Фабрэгас, Мануэль Альмунія і Робін ван Пэрсі. Томас пачаў усё тры першыя гульні сэзону за «Арсэнал» аднак потым атрымаў пашкоджаньне ахілу ў матчы за зборную Бэльгіі[11]. Паводле словаў мэдычнага пэрсаналу лёнданскага клюбу, Томас выбыў да канца сэзону. Аднак ужо 26 красавіка 2011 году Вэрамлен адгуляў 90 хвілінаў у матчы супраць «Манчэстэр Юнайтэд».

Пасьля сыходу Фабрэгаса ў «Барсэлёну» Вэрмален быў абраны віцэ-капітанам каманды[12]. 6 верасьня 2011 году стала вядома, што Вэрмалену патрабуецца 6 тыдняў, каб зноўку вылячыць траўму ахілу. 18 кастрычніка гулец падоўжыў кантракт з «кананірамі» на 4 гады. Абаронца вярнуўся ў склад да гульні на Кубак Ангельшчыны супраць «Болтана». 1 лістапада гулец зьявіўся на пляцоўцы ў матчы Лігі чэмпіёнаў супраць «Марсэлю» і дапамог свайму клюбу захаваць браму некранутай. 5 лістапада Вэрмален забіў гол у матчы супраць «Ўэст Бромўіч Альбіён», які скончыўся перамогай зь лікам 3:0. 26 лістапада ў гульні супраць «Фулгэму» Томас спачатку зарабіў аўтагол на 65 хвіліне, аднак на 82 хвіліне выправіў становішча, зрабіўшы лік нічыйным. Галоўны трэнэр клюбу Арсэн Вэнгер назваў Вэрмалена і ягонага партнэра Лярана Касэльні моцным дуэтам, што дазваляе «Арсэналу» мець моцную абарону.

У жніўні 2012 году Вэрмален быў абарны капітанам «Арсэналу» пасьля сыходу Робіна ван Пэрсі[13]. Аднак выступы бэльгійца былі слабейнымі за папярэднія сэзоны, асабліва дрэнна Томас згуляў ў матчах супраць «Манчэстэр Сіці» і «Лівэрпулу». У другой палове сэзону Вэнгер выкарыстоўваў у цэнтры абароны Пэра Мэртэзакера і Касэльні, такім чынам Вэрмален заставаўся на лаўцы запасных. У самым канцы сэзону Томас здолеў вярнуць сабе месца ў асноўнны склад.

«Барсэлёна»[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

9 жніўня 2014 году Вэрмален падпісаў 5-гадовы кантракт з каталёнскім клюбам «Барсэлёна». Сума трансфэру, як мяркуецца, склала 15 млн фунтаў[14].

Міжнародная кар’ера[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Томас дэбютаваў у складзе зборнай Бэльгіі ў 20 гадоў супраць зборнай Люксэмбургу ў сакавіку 2006 году. 8 кастрычніка 2009 году ён быў назначаны капітанам зборнай у гульні супраць зборнай Турэччыны й Эстоніі ў гульняў адбору да чэмпіянату сьвету 2010 году[15], але ня здолеў прадухіліць бэльгійцаў ад чацьвёртага месца ў сваёй групе.

Дасягненьні[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

«Аякс»:

«Арсэнал»:

«Барсэлёна»:

«Вісэл Кобэ»:

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]