Томас Гэрыят
| Томас Гэрыят | |
| Thomas Harriot | |
Партрэт Томаса Гэрыята (1602), які цяпер вісіць у Трыніці-коледж, Оксфард. |
|
| Нарадзіўся | к. 1560 Оксфард, Ангельшчына |
|---|---|
| Памёр | 2 ліпеня 1621 Лёндан, Ангельшчына |
| Грамадзянства | ангельскае |
| Навуковая сфэра | астраномія, матэматыка, этнаграфія |
| Альма-матэр | St Mary Hall, Оксфард |
| Вядомы як |
|
Томас Гэрыят (анг. Thomas Harriot; каля 1560, Оксфард — 2 ліпеня 1621, Лёндан) — ангельскі астраном, матэматык, этнограф і перакладчык. Існуць меркаваньні, што менавіта Гэрыят завёз бульбу на Брытанскія выспы.[1] Гэрыят быў першым, хто зрабіў малюнак Месяца, убачанага ў тэлескоп — 26 ліпеня 1609 году — за чатыры месяцы да Галілея.[2]
Пасьля вучобы ў Оксфардзкім унівэрсытэце Гэрыят выправіўся ў падарожжа ў Амэрыку. Ён уваходзіў у склад экспэдыцыі сэра Ральфа Лэйна 1585 году да калёніі Раанок, на якую выдаткаваў сродкі сэр Рэлі Ўолтэр. Гэрыят быў значным членам каманды: ён пераклаў на ангельскую і вывучыў каралінскую алгонкінскую мову ад двух карэнных амэрыканцаў. Па вяртаньні дамоў ён працаваў на 9-га графа Нортамбэрлэнду. У доме графа ён стаўся пасьпяховым матэматыкам і астраномам. Яму прыпісваецца ўнёсак у тэорыю пераламленьня.
Крыніцы [рэдагаваць]
- ^ Sir Walter Raleigh's American colonies (анг.)
- ^ Celebrating Thomas Harriot, the world's first telescopic astronomer (RAS PN 09/47) // Каралеўская астранамічная супольнасьць (анг.)
| Гэта — накід артыкула. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |