Томас Сьміт (Дэрбі)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Томас Сьміт
Памёр: 1767
Грамадзянства: Сьцяг Вялікабрытаніі Вялікабрытанія
Заняткі: пэйзажны жывапіс
Выгляд на Дарвэнт Ўотэр з парку Кроў (анг. A View of Darwentwater from Crow-Park)

Томас Сьміт (па-ангельску: Thomas Smith; пам. 1767) — пэйзажны мастак і бацька Джона Рафаэля Сьміта з Дэрбі[1][2]. Намаляваў шмат пэйзажаў, уключна з гістарычнымі пабудовамі накшталт Чатсўарту і краявідаў Азёрнага краю.

Карціна Томаса Сьміта «Шырокі пэйзаж з камандаю паляўнічых» (анг. An Extensive Landscape with Hunting Party) была прададзеная за $67,000 на аўкцыёне ў Саўтбі. Ён намаляваў гэтую карціну ў 1751 годзе, за год да нараджэньня свайго сына і за шаснаццаць год да сваёй сьмерці[3].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Thomas Smith in the Dictionary of National Biography, volume 53 (1885-1900).
  2. ^ "John Raphael Smith". Encyclopædia Britannica (Eleventh ed.). Cambridge University Press..
  3. ^ DerbyshireUK.net accessed 17 February 2008

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Томас Сьміт (Дэрбі)сховішча мультымэдыйных матэрыялаў