Томаш Шалевіч

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Томаш Шалевіч
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся: 6 лістапада 1890(1890-11-06)[1]
Памёр: 24 сьнежня 1961(1961-12-24)[1] (71 год)
Партыя:
Адукацыя:
Узнагароды:
Залаты крыж Заслугі

Томаш Вітольд Шалевіч (па-польску: Tomasz Witold Szalewicz, 6 лістапада 1890, Калдычэва, Баранавіцкі павет, — 24 сьнежня 1961, Лёндан) — польскі грамадзка-палітычны дзеяч, зьвязаны з Наваградчынай. Пасол Сойму IV скліканьня (1935—1938).

Жыцьцяпіс[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Скончыў земляробчы факультэт Ягелонскага Ўнівэрсытэту. У 19181920 ваяваў у 1 Палку Ўланаў Краховецкіх. Пасьля заканчэньня вайны з бальшавікамі вярнуўся на радзіму. Стварыў Земляробчае Таварыства i Аб’яднаньне землеўласьнікаў Баранавіцкага павету. Таксама займаўся каапэрацыяй. Засядаў у Гміннай Радзе ў Гародні, кіраваў Рэвізыйнай Камісіяй Баранавіцкага Павету. У 1935 абраны ад Баранавіцкай акругі паслом Сойму.

Быў жанаты з Геленай Брахоцкай, меў двух дзяцей — Кшыштафа і Зоф’ю.

У яго маёнтку ў 1942 годзе немцы заснавалі Калдычэўскі канцэнтрацыйны лягер.

  1. ^ а б в г Tomasz Witold Szalewicz // Польскі біяграфічны інтэрнэт-слоўнік (пол.)