Томаш Нэцыд

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Томаш Нэцыд
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 13 жніўня 1989(1989-08-13)[1][2][3][…] (34 гады)
Рост 190 см
Вага 84 кг
Пазыцыя нападнік
Клюбная інфармацыя
Клюб Багеміянс-1905
Нумар 37
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2006—2009
2008
2009—2015
2013
2014
2014
2015
2015—2018
2017
2017—2018
2018—2020
2020—
Славія Прага
Ябланец (арэнда)
ЦСКА Масква
ПАОК (арэнда)
Славія Прага (арэнда)
Зволе (арэнда)
Зволе
Бурсаспор
Легія (арэнда)
Славія Прага (арэнда)
АДО Дэн Гааг
Багеміянс-1905
32 (13)
13 (5)
75 (19)
12 (1)
13 (3)
14 (8)
12 (4)
36 (11)
6 (1)
15 (3)
47 (15)
57 (7)
Зборныя
2008—2016 Чэхія 44 (12)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі, адкарэктавана на
1 кастрычніка 2023.

То́маш Нэ́цыд (па-чэску: Tomáš Necid; нарадзіўся 13 жніўня 1989 году, Прага, Чэхаславаччына) — чэскі футбаліст, нападнік клюбу «Багеміянс-1905». Былы гулец нацыянальнай зборнай Чэхіі.

Кар’ера[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Клюбная[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

За «Славію» дэбютаваў у верасьні 2006 году, ва ўзросьце 17 гадоў. Празь месяц пасьля дэбюту забіў свой ​​першы гол. У 2008 годзе згуляў свой ​​першы матч у Лізе чэмпіёнаў і ў гэтым жа годзе стаў чэмпіёнам Чэхіі. У 2008 годзе на правах арэнды перайшоў у клюб «Ябланец 97». За клуб правёў 13 матчаў, забіў 5 галоў. Пасьля вяртаньня з арэнды ў першым жа матчы забіў гол. Усяго ў 2008 годзе за «Славію» Томаш правёў 16 матчаў, у якіх забіў 11 галоў. У жніўні 2008 году ЦСКА выкупіў кантракт Томаша ў праскай «Славіі». Паколькі трансфэрнае вакно ўжо было зачынена, клюбы дасягнулі дамоўленасьці аб тым, што футбаліст да канца 2008 году працягне выступаць за свой ранейшы клюб, а ў студзені 2009 году далучыцца да ЦСКА[5]. Свой ​​першы матч за ЦСКА згуляў 7 сакавіка 2009 году ў розыгрышы Супэркубка Расеі 2009 году, дзе ён выйшаў на замену на 78-й хвіліне й забіў пераможны гол для сваёй каманды ў дадатковы час на 113-й хвіліне[6].

Міжнародная[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

19 лістапада 2008 году дэбютаваў у нацыянальнай зборнай Чэхіі ў матчы адборачнага турніру да чэмпіянату сьвету 2010 году супраць зборнай Сан-Марына, гульня праходзіла на выезьдзе для чэскіх гульцоў. Нэцыд на 66-й хвіліне замяніў Марціна Фэніна й на 83-й забіў свой ​​першы гол за нацыянальную зборную, матч скончыўся зь лікам 3:0.

Дасягненьні[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

«Славія»:

ЦСКА:

«Зволе»:

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ а б в г д Tomas Necid // Transfermarkt (мн.) — 2000.
  2. ^ а б в Tomáš Necid // FBref.com (мн.)
  3. ^ а б в TOMAS NECID // Argentine Soccer Database (гішп.)
  4. ^ а б 90minut.pl (пол.) — 2003.
  5. ^ ЦСКА подписал контракт с чешским форвардом. sports.ru
  6. ^ Суперкубок России — 2009

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]