Томаш Пэкгарт

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Томаш Пэкгарт
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 26 траўня 1989(1989-05-26)[1][2][3][…] (34 гады)
Рост 192 см
Вага 88 кг
Пазыцыя нападнік
Клюбная інфармацыя
Клюб Легія
Нумар 7
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2008—2010
2008
2009
2010—2011
2011
2011—2014
2014—2016
2016—2017
2017—2018
2018—2020
2020—2022
2022
2023—
Тотэнгэм Готспур
Саўтгэмптан (арэнда)
Славія Прага (арэнда)
Ябланец
Спарта Прага (арэнда)
Нюрнбэрг
Інгальштат-04
АЕК
Гапаэль Бээршэба
Ляс-Пальмас
Легія
Газіянтэп ББ
Легія
0 (0)
9 (1)
13 (2)
29 (15)
9 (7)
88 (14)
16 (0)
40 (12)
28 (10)
31 (6)
67 (36)
12 (1)
32 (11)
Зборныя
2010— Чэхія 26 (2)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі, адкарэктавана на
2 сакавіка 2024.
² Колькасьць гульняў і галоў за нацыянальную зборную
ў афіцыйных матчах, адкарэктавана на
19 лістапада 2022.

То́маш Пэ́кгарт (па-чэску: Tomáš Pekhart; нарадзіўся 26 траўня 1989 году, Сушыцэ, Чэхаславаччына) — чэскі футбаліст, нападнік польскага клюбу «Легія» і нацыянальнай зборнай Чэхіі.

Кар’ера[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Клюбная[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Ураджэнец гораду Сушыцэ, Пэкгарт навучаўся футболу ў школе гарадзкой каманды «Сушыцэ», а таксама выступаў за клюб «Клатавы». У 2003 годзе ён паступіў у акадэмію праскай «Славіі», у якой навучаўся да 2006 году. Летам 2006 году ён адправіўся ў Ангельшчыну на стажыроўку ў акадэмію каманды «Тотэнгэм Готспур»[5]. За каманду акадэміі Томаш правёў 20 гульняў, забіўшы 19 мячоў. У рэзэрвовай камандзе ён правёў 12 гульняў, але з-за траўмы выбыў з ладу. Адзін зь ягоных галоў стаў пераможным ў матчы супраць «Лянсу» ў лістападзе 2006 году.

У жніўні 2008 году Пэкгарт падпісаў кантракт з «Саўтгэмптанам», клюбам з Футбольнай лігі Ангельшчыны. Паводле гэтай дамовы, аднак, гулец выступаў на правах арэнды да студзеня 2009 году[6]. 14 верасьня 2008 году Томаш дэбютаваў у складзе «Саўтгэмптану», выйшаўшы на замену ў матчы супраць «Кўінз Парк Рэйнджарз», які ягоная каманда прайграла зь лікам 4:1[7]. Першы гол ён забіў у гульні супраць «Іпсўіч Таўн», давёўшы выніковы лік да 2:2. У склад «шпораў» ён вярнуўся ў студзені 2009 году й зноўку на правах арэнды адправіўся гуляць у іншы клюб, на гэты раз у родную «Славію», падпісаўшы зь ёй кантракт тэрмінам на год у самы апошні дзень трансфэрнага вакна[8].

12 студзеня 2010 году клюб «Баўміт» падпісаў кантракт з Томашам на тры з паловай гады. Сума, выплачаная за пераход гульца, не выдавалася[9]. Праз паўгоду Томаш адправіўся ў «Спарту» на правах арэнды.

З 1 ліпеня 2011 году Томаш зьяўляўся гульцом нямецкага клюбу «Нюрнбэрг»[10]. 28 жніўня 2014 году гулец падпісаў трохгадовы кантракт зь нямецкім клюбам «Інгальштат-04», які выступае ў Бундэсьлізе 2[11].

Міжнародная[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Дэбютаваў у нацыянальнай зборнай Чэхіі 22 траўня ў гульні супраць зборнай Турэччыны.

Дасягненьні[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

АЕК:

«Гапаэль»:

«Легія»:

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ а б в Tomás Pekhart // Transfermarkt (мн.) — 2000.
  2. ^ а б в Tomáš Pekhart // FBref.com (мн.)
  3. ^ а б в TOMAS PEKHART // Argentine Soccer Database (гішп.)
  4. ^ а б 90minut.pl (пол.) — 2003.
  5. ^ Spurs to sign teenage Czech star. BBC Sport
  6. ^ Saints land Spurs striker. Sky Sports
  7. ^ QPR 4-1 Southampton. BBC Sport
  8. ^ Slavia loan for Tomas. Tottenhamhotspur.com
  9. ^ Jablonec získal na přestup útočníka Tomáše Pekharta! FK Baumit Jablonec
  10. ^ Pekhart signs deal with Nuremberg. FIFA.com
  11. ^ Pekhart přestoupil z Norimberku do Ingolstadtu. Aktuálně.cz

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]