Томаш Росіцкі
| Томас Росіцкі | ||
Tomáš Rosický |
||
| Пэрсанальная інфармацыя | ||
|---|---|---|
| Нарадзіўся | 4 кастрычніка 1980 (32 гады) Прага, Чэхаславаччына |
|
| Рост | 179 см[1][2] | |
| Вага | 68 кг | |
| Пазыцыя | паўабаронца | |
| Клюбная інфармацыя | ||
| Клюб | Арсэнал | |
| Нумар | 7 | |
| Моладзевыя клюбы | ||
| 1986—1988 1988—1998 |
Кампрэсары Прага Спарта |
|
| Клюбы | ||
| Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
| 1998—2001 2001—2006 2009—2010 |
Спарта Барусія Арсэнал |
41 (8) 126 (19) 118 (13) |
| Нацыянальная зборная | ||
| 2000— | Чэхія | 87 (20) |
|
¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі |
||
Томаш Росіцкі (па-чэску: Tomáš Rosický; нарадзіўся 4 кастрычніка 1980 году, Прага, Чэхаславаччына) — чэскі футбаліст, які выступае за ангельскі клюб «Арсэнал» і нацыянальную зборную Чэхіі на пазыцыі атакуючага паўабаронцы. Дзякуючы добрай тэхніцы валоданьня мячом атрымаў мянушку «Маленькі Моцарт». Вядомы добрай працаздольнасьцю й уменьнем аддаваць вельмі дакладныя й вострыя перадачы.
Зьмест |
Біяграфія[рэдагаваць]
Пачынаў займацца футболам у дзіцячай камандзе клюбу «ČKD Kompresory Praha», праз два гады перайшоў у школу праскай «Спарты». «Спарта» цікавілася ягоным старэйшым братам Іржы Росіцкім, і іхны бацька настаяў, каб Томаша таксама ўзялі ў каманду. У 1998 годзе дэбютаваў у дарослай камандзе «Спарты». У складзе «Спарты» ён тройчы станавіўся чэмпіёнам Чэхіі й стаў самым маладым уладальнікам тытула «Найлепшы гулец году ў Чэхіі».
У 2001 годзе Росіцкі перайшоў у дортмундзкую «Барусію», дзе гуляў значную ролю ў паўабароне стаўшы адным зь лідэраў клюбу.
23 траўня 2006 году Росіцкі падпісаў доўгатэрміновы кантракт зь лёнданскім «Арсэналам». Сума трансфэру не выдавалася. У новым клюбе Томаш атрымаў 7 нумар, які да яго меў француз Рабэр Пірэс, замест якога ён і быў набыты.
Нацыянальная зборная[рэдагаваць]
Дэбютаваў у нацыянальнай зборнай у 2000 годзе ва ўзросьце 19 гадоў у матчы з камандай Ірляндыі. Гуляў за Чэхію на чэмпіянатах Эўропы 2000 і 2004 гадоў, на ЧЭ-2004 дайшоў ў ейным складзе да паўфіналу.
Дасягненьні[рэдагаваць]
- Чэмпіён Чэхіі (3): 1999, 2000, 2001
- Чэмпіён Нямеччыны: 2002
Крыніцы[рэдагаваць]
- ^ «Tomas Rosicky». BBC Sport.
- ^ «7 Tomás Rosický». transfermarkt.de.
Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць]
|
|
|---|
|
1 Шчэнсны · 2 Дыябі · 3 Санья · 4 Мэртэзакер · 5 Вэрмален · 5 Касэльні · 7 Росіцкі · 8 Артэта · 9 Падольскі · 19 Ўілшэр · 11 Андрэ Сантас · 13 Жыру · 14 Ўолкат · 15 Окслэйд-Чэмбэрлен · 16 Рэмсі · 18 Скілячы · 19 Касорля · 20 Джуру · 21 Фаб’янскі · 22 Какуле · 23 Аршавін · 24 Манонэ · 25 Джэнкінсан · 26 Фрымпонг · 27 Жэрвініё · 28 Гібз · 29 Шамах · Трэнэр: Вэнгэр |
|
||||||||||||||||||||
| Гэта — накід артыкула пра футбаліста. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |