Томаш Сівак

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Томаш Сівак
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 15 верасьня 1983(1983-09-15)[1][2][3][…] (40 гадоў)
Рост 185 см
Вага 74 кг
Пазыцыя паўабаронца, цэнтральны абаронца
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2000—2002
2002—2007
2003
2007—2008
2008
2008—2015
2015—2017
2017—2019
2019—2020
Дынама Чэске-Будзеёвіцы
Спарта Прага
Дынама Чэске-Будзеёвіцы (арэнда)
Удынэзэ
Спарта Прага (арэнда)
Бэшыкташ
Бурсаспор
Макабі Пэтах-Тыква
Дынама Чэске-Будзеёвіцы
31 (1)
77 (6)
13 (1)
13 (1)
14 (1)
156 (15)
45 (2)
57 (4)
19 (1)
Зборныя
2005—2017 Чэхія 64 (5)

Томаш Сівак (па-чэску: Tomáš Sivok; нарадзіўся 15 верасьня 1983 году, Пэльгржымаў, Чэхаславаччына) — чэскі футбаліст, цэнтральны абаронца турэцкага клюбу «Бурсаспор» і нацыянальнай зборнай Чэхіі.

Кар’ера[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Клюбная[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Выхаванец футбольных школаў клюбаў «Слован» Камяніца-над-Ліпай і «Дынама» Чэске-Будзеёвіцы. Прафэсійную кар’еру пачаў у 2000 годзе ў клюбе «Дынама», у 2002 годзе перайшоў у праскі клюб «Спарта», у складзе якога пасьля двойчы перамагаў у чэмпіянаце Чэхіі й тройчы ў Кубку Чэхіі. У 2003 годзе, на правах арэнды, ненадоўга вярнуўся ў «Дынама», аднак, ужо з 2004 году зноў гуляў за «Спарту», а ў верасьні 2005 году стаў ейным капітанам. У студзені 2007 году перайшоў у італьянскі «Ўдынэзэ», падпісаўшы кантракт на 4,5 года, сума трансфэру склала 2,5 млн эўра. Аднак, ужо праз год, у студзені 2008 году, на правах арэнды, зноўку вярнуўся ў «Спарту», а ў траўні 2008 году ягоны трансфэр выкупіў стамбульскі «Бэшыкташ».

Міжнародная[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У складзе галоўнай нацыянальнай зборнай Чэхіі дэбютаваў 3 верасьня 2005 году ў матчы супраць зборнай Румыніі.

Дасягненьні[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

«Спарта»:

«Бэшыкташ»:

Асабістае жыцьцё[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Томаш абраўся шлюбам зь Міхаэлай Шахловай 9 сакавіка 2009 году ў Стамбуле[4]. Пара мае аднаго дзіцяці, якога клічуць Андрэ Томаш[5].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ а б в Tomás Sivok // Transfermarkt (мн.) — 2000.
  2. ^ а б в Tomáš Sivok // FBref.com (мн.)
  3. ^ а б в TOMAS SIVOK // Argentine Soccer Database (гішп.)
  4. ^ «Sivok'tan en güzel imza». ligtv.com.tr.
  5. ^ «Sivok Baba Oldu». bjk.com.tr.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]