Том Ўэйтс

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Том Ўэйтс
Thomas Alan Waits
Tom Waits 3.jpg
Дата нараджэньня 7 сьнежня 1949
Месца нараджэньня Памона, Каліфорнія
Гады творчасьці 1972 — дасюль
Прафэсіі сьпявак, тэксты песень, кампазытар, актор
Жанры джаз, блюз, рок
Лэйблы Asylum Records,
Island Records,
ANTI-Records
http://www.tomwaits.com/

Том Ўэйтс (па-ангельску: Tom Waits, сапраўднае імя: То́мас А́лан Ўэ́йтс, па-ангельску: Thomas Alan Waits; нарадзіўся 7 сьнежня 1949, Памона, Каліфорнія, ЗША) — амэрыканскі сьпявак, кампазытар, аўтар песень, актор.

Напачатку творчай кар’еры зьмешваў розныя гэткія жанры, як джаз, блюз ды, трохі фолк. Пачынаючы з 1980-х і дасюль грае экспэрымэнтальны рок, з дадаткам індастрыялу, дарк кабарэ і авангарднага джазу[1]. Яго выступы маюць тэатральны, часам вадэвільны характар, вылучаецца і выкананьне — сумесь сьпеву ды рэчытатыву[2]. Том валодае асаблівым хрыплым голасам, які крытык Дэніел Дачхолз апісаў так: «Ён быццам вымачаны ў бочцы з бурбонам, яго быццам бы пакінулі ў вяндлярні на некалькі месяцаў, а потым, калі дасталі, па ім праехаліся»[3].

Яго альбомы The Heart of Saturday Night (1974), Rain Dogs (1985) ды Mule Variations (1999) патрапілі ў сьпіс 500 найлепшых альбомаў усіх часоў паводле вэрсіі Rolling Stone на 339, 397 і 416 месцы.

Лірыка яго песень — гэта гісторыі, часьцей ад першай асобы, з гратэскнымі вобразамі занядбаных мястэчкаў і пабітых жыцьцём пэрсанажаў[4]. Ўэйтс таксама быў кампазытарам гэткіх фільмаў, як «Ноч на Зямлі» і «Ад шчырага сэрца», за саўндтрэк да якога быў намінаваны на «Оскар»[5]. Ляўрэат «Грэмі» за альбомы Bone Machine і Mule Variations[6][7]. У 2011 годзе патрапіў у Залю славы рок-н-рола разам са сваім калегам Нілам Янгам[8]. Цяпер жыве ў акрузе Санома, Каліфорнія разам з жонкаю Кэтлін Брэнан, дачкой Кэлсімон і сынамі Кэйсі і Саліванам[9].

Дыскаграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • 1973 — Closing Time
  • 1974 — The Heart of Saturday Night
  • 1975 — Nighthawks at the Diner
  • 1976 — Small Change
  • 1977 — Foreign Affairs
  • 1978 — Blue Valentine
  • 1980 — Heartattack and Vine
  • 1983 — Swordfishtrombones
  • 1985 — Rain Dogs
  • 1987 — Franks Wild Years
  • 1988 — Big Time
  • 1992 — Bone Machine
  • 1993 — The Black Rider
  • 1999 — Mule Variations
  • 2002 — Blood Money
  • 2002 — Alice
  • 2004 — Real Gone
  • 2006 — Orphans: Brawlers, Bawlers & Bastards
  • 2009 — Glitter and Doom Live

Канцэртныя туры[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • 1973: Closing Time Tour
  • 1974—1975: The Heart of Saturday Night Tour
  • 1975—1976: Small Change Tour
  • 1977: Foreign Affairs Tour
  • 1978—1979: Blue Valentine Tour
  • 1980—1982: Heartattack and Vine Tour
  • 1985: Rain Dogs Tour
  • 1987: Big Time Tour
  • 1999: Get Behind the Mule Tour
  • 2004: Real Gone Tour
  • 2006: The Orphans Tour
  • 2008: Glitter and Doom Tour

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Том Ўэйтссховішча мультымэдыйных матэрыялаў