Тоні Эбат

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Тоні Эбат

Энтані Джон «Тоні» Эбат (па-ангельску: Anthony John «Tony» Abbott; нар. 4 лістапада 1957 годзе, Лёндан, Вялікабрытанія) — аўстралійскі палітык, лідэр апазыцыі й кіраўнік Лібэральнай партыі з 1 сьнежня 2009 году, міністар аховы здароўя ў 20032007 гадох ва ўрадзе Джона Говарда. Старшыня ўрада Аўстраліі з 2013 году.

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Навучаўся ў Сыднэйскім унівэрсытэце, дзе атрымаў дзьве ступені бакаляўра — па эканоміцы й праве. Ва ўнівэрсытэце таксама займаўся боксам і быў кіраўніком студэнцкага самакіраваньня. Пасьля заканчэньня ўнівэрсытэта ў Сыднэі атрымаў стыпэндыю Родса й працягнуў навучаньне ў Оксфардзкім унівэрсытэце, дзе атрымаў ступень магістра. У 1983 годзе паступіў у каталіцкую сэмінарыю, але правучыўся там нядоўга. Пазьней працаваў журналістам.

У 1993-1994 гадох быў выканаўчым дырэктарам аб’яднаньня «Аўстралійцы за канстытуцыйную манархію», у 1994 годзе быў абраны ў Палату прадстаўнікоў. У 20012003 гадох займаў пасаду міністра па справах занятасьці й працоўных адносінаў, у 20032007 — міністра аховы здароўя. Пасьля паразы кіруючай кааліцыі на парлямэнцкіх выбарах 2007 году Эбат некаторы час быў ценявым міністрам па справах сям’і, камунальных паслугах і абарыгенаў. 1 сьнежня 2009 году Эбат быў абраны лідэрам Лібэральнай партыі, у сувязі з чым аўтаматычна стаў лідэрам апазыцыі.

Пасьля аб’явы прэм’ер-міністрам Аўстраліі Джуліяй Гілард аб правядзеньні парлямэнцкіх выбараў 2010 году Эбат зьяваўляўся кандыдатам ад апазыцыі на пасаду прэм’ер-міністра. На парлямэнцкіх выбарах 2013 году кааліцыя Лібэральнай і Нацыянальнай партыяў атрымала перамогу над Лейбарысцкай партыяй. 18 верасьня 2013 Тоні Эбат прыняў прысягу ў якасьці 28-га прэм’ер-міністра Аўстраліі.