Торт

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Торт у выглядзе эмблемы Вікіпэдыі

Торт (ад італ., torta, раней ад лац. tōrta, круглы хлеб) — дэсэрт, разнавіднасьць пірага, які складаецца з аднаго або некалькіх каржоў, прасякнутых крэмам або джэмам. Зьверху торт звычайна ўпрыгожваецца крэмам, глазурай і/або фруктамі.

Iснуюць таксама несалодкія разнавіднасьці тартоў (напрыклад, пячоначны торт), пры гэтым назва «торт» указвае хутчэй на афармленьне стравы: укладваньне йнгрэдыентаў пластамі з магчымым наступным упрыгожваньнем верхняга пласта. У прыкладзе зь пячоначным тартом: падсмажаныя ляпёшкі зь пячоначнага фаршу з праслойкай з маянэзу, упрыгожваныя зьверху зелянінай.

Прыгатаваньне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Торт «Добаш»

Каржы для большасьці тартоў вырабляюцца зь бісквітнага або пясочнага цеста, клясычныя тарты ўяўляюць сабой камбінацыю з тонкаго пясочнага каржа (для болей стабільнае падставы) й аднаго альбо некалькіх бісквітных каржоў. Таксама для тартоў часам выкарыстоўваюць пластовае цеста або вафлевыя каржы. Для змазваньня каржоў звычайна выкарыстоўваюць павідла, крэм з сьметанковае масла або сьліўкаў з цукарам, згушчанае малако. Таксама паміэ каржамі можна ўкласьці пласт фруктаў, ягадаў, арэхаў, змачыць каржы невялікай колькасьцю алькаголю (ром, лікёр). Як у цеста, так і у крэм можна дадаць розныя смакавыя й араматычныя дабаўкі: парашок какавы, ваніль; харчовыя фарбавальнікі.

Традыцыйна тарты маюць круглявую форму, аднак некаторыя разнавіднасьці, а таксама тарты прамысловае вытворчасьці, выпякаюцца ў прастакутных формах. Такія тарты часта разразаюць на кавалачкі й прадаюць у выглядзе пірожных (напрыклад, торт «Напалеон» і аднайменнае пірожнае). У Йталіі папулярныя тарты ў выглядзе паўсфэры. У апошні час сталі папулярныя незвычайныя формы тартоў, напрыклад, у выглядзе зоркі або сэрца — гэтыя тарты найчасьцей робяць да асаблівых выпадкаў.

Торт у выглядзе панды, пакрыты цукровай масьцікай

Выпечкай і афармленьнем тартоў займаецца навучаны кухар-кандытар.

Афармленьне тартоў[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Для дэкору тартоў звычайна выкарыстоўваюць крэм (галоўным чынам, той жа самы, што выкарыстоўваецца для праслойкі каржоў), выціскаючы яго пры дапамозе кандытарскага шпрыца на верхні пласт торта й ягоныя бакавіны. Таксама торт можна пакрыць глазурай альбо ганашам. Шырокае распаўсюджваньне атрымала эластычная цукровая масьціика маршмэлаў, якую можна выкарыстоўваць ня толькі ў якасьці пакрыцьця торта, але й для лепкі дэкаратыўных фігуркаў для ўпрыгожваньня кандытарскіх вырабаў. Акрамя гэтага ў якасьці ўпрыгожваньняў для тартоў выкарыстоўваюць фрукты, ягады, арэхі, фігуркі з марцыпану, шакаладную й какосавую габлюшку, узбітыя сліўкі.

Сьвяткаваньне дзіцячага дня народзінаў з задзіманьнем сьвечак на торце

Торт у культуры[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Торт зьяўляецца традыцыйнай сьвяточнай стравай на вясельлях, днях народзінаў і іншых урачыстых падзеях. Вясельны торт звычайна выконваецца ў некалькі ярусаў і ўпрыгожвается зьверху фігуркамі маладых. На дзень народзінаў імянінны торт могуць упрыгожваць сьвечкамі ў колькасьці, роўнам узросту ймяніньніка.

Тарты часта выкарыстоўваюць у якасьці кідальнаге зброі для дэманстрацыі грамадзкага недаверу або пагарды да вядомых людзей. Традыцыю кідаць у вядомых асобаў тартамі заснаваў бэльгіец Ныэль Гадэн — лідар руху «Міжнародныя пірожныя брыгады», ад актывістоў якога пацярпелі такія людзи, як Біл Гейтс, Мішэль Камдэсю, Жан-Люк Годар і іншыя.

Бяссэнсоўнае кіданьне тартоў дзеля забаўкі зьяўляецца складовай часткай шэрагу кінакамедый.

Гл. таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]