Торунь
| Торунь | |||||
| польск. Toruń | |||||
Стары горад Торуня, бачны з паўднёвага берага Віслы |
|||||
|
|||||
| Першыя згадкі: | X ст.[1] | ||||
| Горад з: | 1233 | ||||
| Магдэбурскае права: | 28 сьнежня 1233 | ||||
| Краіна: | Польшча | ||||
| Ваяводзтва: | Куяўска-Паморскае | ||||
| Мэр: | Міхал Залескі | ||||
| Вышыня: | 36—90 м н. у. м. | ||||
| Насельніцтва: | 205 718 чал. (2009)[2] | ||||
| Часавы пас: | UTC+1 | ||||
| летні час: | UTC+2 | ||||
| Тэлефонны код: | +48 56 | ||||
| Паштовыя індэксы: | 87-100 да 87-120 | ||||
| Геаграфічныя каардынаты: | 53°1′ пн. ш. 18°37′ у. д. / 53.017° пн. ш. 18.617° у. д.Каардынаты: 53°1′ пн. ш. 18°37′ у. д. / 53.017° пн. ш. 18.617° у. д. | ||||
|
Торунь на мапе Польшчы
Торунь
|
|||||
| http://www.torun.pl/ | |||||
То́рунь (па-польску: Toruń, па-нямецку: Thorn) — горад на поўначы Польшчы, на рацэ Вісла, з насельніцтвам 205 718 жыхароў (па ацэнцы 2009 году). Сярэднявечны горад, радзіма Мікалая Капэрніка, уваходзіць у Сьпіс сусьветнай спадчыны ЮНЭСКО.
Мінулая сталіца ваяводзтва Торуню (1975—1998 гады) і Паморскага ваяводзтва (1921—1939), Торунь з 1999 году стаў адной са сталіцаў Куяўска-Паморскага ваяводзтва. У верасьні 2004 году Мэдычная Акадэмія ў Быдгашчы аб’ядналася з Унівэрсытэтам Мікалая Капэрніка ў Торуні ў Collegium Medicum.
«Пернікавая» сталіца Польшчы.
Зьмест |
Гісторыя [рэдагаваць]
Першыя паселішчы ў навакольлях Торуня датаваныя археолягамі 1100 годам да нашай эры. У часы сярэднявечча там было невялікае паселішча, якое абараняла раку (VII—XIII стст.), але яно, верагодна, ужо было разьбітае ў 1230 годзе.
Калі Тэўтонскі ордэн прыбыў у зямлю Кулмэр (Chełmno Land), яны пабудавалі тут цьвердзь (1230—1231). Паселішча, якое атачала замак, атрымала назву Торунь і набыла права горада ў 1233 годзе. Горад пазьней стаў нямецкім сярэднявечным гандлёвым цэнтрам. У 1263 годзе францысканскія манахі пасяліліся ў Торуне, а за імі — у 1239 годзе дамініканцы. У 1264 годзе быў заснаваны суседні Нойштадт (Новы горад). Ён быў адасоблены наўпрост да 1454 году, тады старыя і новыя гарады былі аб’яднаныя ў адзін горад.
У XIV ст. горад далучыўся да Ганзэйскага гандлёвага саюзу. Першы Торунскі мір быў падпісаны ў 1411 годзе па заканчэньні літоўска-польска-крыжацкай вайны (1409—1411). У 1454 годзе ў абмен на падтрымку і прызнаньне прывілея горада Торунь, горад прыняў сувэрэнітэт польскай кароны. Трынаццацігадовая вайна 1453—1466 гадоў скончылася ў 1466 годзе другім Торунскім мірам, у якім Тэўтонскі ордэн перадаў сувэрэнітэт Заходняй Прусіі і Каралеўству Польскаму.
Горад, заселены пераважна немцамі падчас пратэстанцкай Рэфармацыі, прыняў пратэстанцтва ў 1557 годзе, тады як большая частка насельніцтва краіны засталася каталікамі. Падчас службы мэра Генрыха Стробанда (1586—1609) Торунь стаў падпарадкоўвацца цэнтралізаванай уладзе, якая знаходзілася ў руках гарадзкога савета.
У 1677 годзе прускаму гісторыку Крыстафу Гарткноху было прапанавана стаць дырэктарам гімназіі Торуня. Пасаду гэтую ён займаў да сваёй сьмерці ў 1687 годзе. Гарткнох напісаў шмат кніг і працаў па гісторыі Прусіі.
У 1793 годзе пасьля другога падзелу Рэчы Паспалітай горад быў адданы Прускаму Каралеўству. У 1807 годзе горад стаў часткай герцагства Варшаўскага, створанага Напалеонам. У 1870 годзе францускія ваеннапалонныя, захопленыя падчас франка-прускай вайны, пабудавалі лінію фортаў уздоўж горада. У наступным годзе горад, разам з астатняй Прусіяй, стаў часткай новай нямецкай імпэрыі.
У 1919 годзе пасьля Першай сусьветнай вайны па выніках Вэрсальскай дамовы Торунь, як сталіца Паморскага ваяводзтва, стаў часткай Польшчы. Агулам, гістарычны пэрыяд паміж дзьвюма войнамі стаў часам значнага разьвіцьця вытворчасьці ў Торуне. Буйныя інвэстыцыі былі ўкладзеныя ў такіх вобласьцях, як транспарт (новыя вуліцы, трамвайныя лініі і масты), жыльлёвае будаўніцтва.
Торунь быў далучаны да нацысцкай Нямеччыны адразу пасьля ўварваньня нацыстаў у Польшчу ў 1939 годзе. Падчас Другой сусьветнай вайны лінія фортаў выкарыстоўвалася немцамі ў якасьці лягераў для ваеннапалонных, вядомых пад агульнай назвай — Шталаг XX-А. Торунь быў вызвалены савецкім войскам ад нацыстаў у 1945 годзе. Горад пазьбегнуў значнага разбурэньня ў хадзе вайны. Пасьля вайны немцы Торуня былі выселеныя ў Заходнюю Нямеччыну з 1945 па 1947 год.
Пасьля Другой сусьветнай вайны насельніцтва павялічылася болей за два разы. Разам з тым, адной з самых важных падзеяў у пасьляваенны пэрыяд зьяўлялася стварэньне Ўнівэрсытэта Мікалая Капэрніка ў 1945 годзе. З часам ён стаў адным зь лепшых унівэрсытэтаў у Польшчы.
Славутасьці і помнікі [рэдагаваць]
У 1997 годзе Торунь уключаны ў сьпіс Сусьветнай культурнай спадчыны ЮНЭСКО. У горадзе шмат помнікаў сярэднявечча і 20-га стагодзьдзя (200 аб’ектаў). Горад вядомы тым, што ён захаваў амаль у недатыкальнасьці сваю сярэднявечную пляніроўку і многія гатычныя будынкі, усе зь якіх былі пабудаваныя з цэглы, у тым ліку манумэнтальныя цэрквы, ратуша і мяшчанскія дамы. Важным зьяўляецца той факт, што Торунь, у адрозьненьні ад шматлікіх іншых гістарычных гарадоў у Польшчы, пазьбегнуў значных разбурэньняў у хадзе Другой сусьветнай вайны. У прыватнасьці, Стары Горад застаўся непашкоджаным, так што ўсе помнікі архітэктуры — арыгінальныя, а не адноўленыя пасьля разбурэньня.
Цікавым для турыстаў зьяўляецца падсьветка Старога Гораду ў начны час. Шматлікія будынкі і іншыя збудаваньні, у тым ліку гарадзкія муры ўздоўж праспэкта, падсьвечваюцца ў начны час, ствараючы захапляльны эфэкт.
Торунскія пернікі [рэдагаваць]
Галоўная ежавай славутасьць гораду — торунскія пернікі (па-польску: Toruńskie pierniki). Бываюць рознага памеру; на плоскай паверхнасьці вялікіх торунскіх пернікаў часта адлюстроўваюцца сымбалі горада і сцэны з сярэднявечнага рыцарскага жыцьця.
Транспарт [рэдагаваць]
Транспартная сетка ў горадзе зьяўляецца прадметам актыўнай крытыкі на працягу ўжо многіх гадоў. Хоць горад не адносіцца да ліку буйных гарадоў, у ім слаба разьвітая дарожна-транспартная сетка. Не дапамаглі будаўніцтва новай шашы, рэканструкцыя існых вуліц, і будаўніцтва іншых з нуля — Торунь па-ранейшаму застаецца «жахлівым для кіроўцы месцам». Асноўная праблема — адзіны мост праз Віслу ў межах гораду. У цяперашні момант вядуцца дыскусіі наконт будаўніцтва другога аўтамабільнага маста, але пакуль не зразумела дзе, як і за якія грошы ён будзе збудаваны.
Сыстэма грамадзкага транспарту Торуня складаецца з больш за 30 аўтобусных маршрутаў і некалькіх трамвайных лініяў, якія ахопліваюць увесь горад і некаторыя з суседніх абшчынаў.
Тры галоўных чыгуначных станцыі і чатыры чыгуначныя магістралі злучаюць Торунь, Быдгашч і сёла ўнутры рэгіёна, а таксама з аддаленымі буйнымі гарадамі. У горадзе таксама дзейнічаюць два аўтобусных дэпо.
Бліжэйшыя да Торуня вялікія аэрапорты разьмяшчаюцца ў Быдгашчы, Гданьску і Варшаве.
Культура і навука [рэдагаваць]
У Торуне дзейнічаюць два драматычных тэатры, два дзіцячых тэатры, два музыкальных тэатры і іншыя тэатральныя калектывы. Штогод у траўні ў Торуне праводзіцца міжнародны тэатральны фэстываль «Кантакт».
У горадзе дзейнічаюць каля дзесяці гістарычных музэяў. У прыватнасьці, «Дом Капэрніка» — дом-музэй Мікалая Капэрніка.
У горадзе нядаўна адчыніўся Цэнтр сучаснага мастацтва (Centrum Sztuki Współczesnej).
У Торуне ёсьць плянэтарый і астранамічная абсэрваторыя, якая знаходзіцца ў суседнім населеным пункце Піўніцы). Апошняя валодае буйнейшым ва ўсходняй частцы Цэнтральнай Эўропы радыётэлескопам.
Адукацыя [рэдагаваць]
Болей за 30 школаў, звыш за дзесяць ВНУ, мноства прыватных школаў складаюць адукацыйную базу Торуня. Буйнейшым ВНУ ў Торне зьяўляецца Ўнівэрсытэт ім. Мікалая Капэрніка, у якім вучыцца звыш за 40 тысячаў студэнтаў.
Прафэсійны спорт [рэдагаваць]
- Unibax Toruń — сьпідўэй (польская прэм’ер-ліга)
- Toruński Klub Piłkarski — футбол
- TKH Toruń — хакей (польская прэм’ер-ліга)
- Pomorzanin Toruń — хакей на траве (польская прэм’ер-ліга)
- Energa Toruń — баскетбол (польская прэм’ер-ліга)
- Nestle-Pacyfic — вэляспорт
Вядомыя гаражане [рэдагаваць]
- Мікалай Капэрнік, вядомы астраном
- Лешэк Бальцэровіч, палітык, эканаміст, старшыня Нацыянальнага банка Польшчы
- Уладзіслаў Джэвульскі, астраном і матэматык
- Тоні Халік, падарожнік і вынаходнік
- Крыстаф Гарткнох, гісторык і асьветнік
- Аляксандар Яблонскі, фізык
- Сільвэстэр Каліскі, генэрал польскага войска
- Мацей Канацкі, астраном
- Багуслаў Лінда, папулярны актор
- Зьбігнеў Ленгрэн, карыкатурыст
- Ежы Лось, матэматык
- Казімер Сэроцкі, кампазытар
- Самуэль Томас Зёмэрынг, фізык і вынаходнік
- Гражына Шапалоўска, акторка
- Крыстыян Вэрніке (1661—1725), паэт
- Юлія Вольфторн, мастачка
- Аляксандар Валшчан, астраном, вынайшоў першую плянэту па-за сонечнай сыстэмай
- Эрвін Лёвэнсан, пісьменьнік-экспрэсыяніст
Гарады-пабрацімы [рэдагаваць]
Гётынген (па-нямецку: Göttingen), Нямеччына, з 1978 году
Калінінград, (па-расейску: Калининград), Расейская Фэдэрацыя, з 1995 году
Лейдэн (па-нідэрляндзку: Leiden), Нідэрлянды, з 1988 году
Нова-Места (па-славенску: Novo Mesto), Славенія, з 2005 году
Суіндан (па-ангельску: Swindon), Англія, з 2003 году
Хямээнліна (па-фінску: Hämeenlinna), Фінляндыя, з 1989 году
Філядэльфія (па-ангельску: Philadelphia), ЗША, з 1976 году
Чадца (па-чэску: Čadca), Чэхія, з 1996 году
Луцк (па-ўкраінску: Луцьк), Украіна
Крыніцы [рэдагаваць]
- ^ Istnienie osady przedlokacyjnej na terenie zamku krzyżackiego jest potwierdzone od X w., nie wykluczone że istniała ona już w końcu VIII w. Patrz: Historia Torunia, red. M. Biskup, t. I, W czasach średniowiecza (do roku 1454), С. 61. (пол.)
- ^ Ludność. Stan i struktura w przekroju terytorialnym, stan 31.12.2009 (пол.)
Вонкавыя спасылкі [рэдагаваць]
|
||||||||||||||
