Тотэнгэм Готспур

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
(Перанакіравана з Тотэнхэм Хотспур)
Перайсьці да: навігацыі, пошук
Сьцяг Ангельшчыны Тотэнгэм Готспур
Tottenham Hotspur.png
Поўная назва Футбольны клюб «Тотэнгэм Готспур»
Мянушкі Шпоры, Лілова-белыя
Заснаваны 1882
Горад Лёндан, Ангельшчына
Стадыён Ўайт Гарт Лэйн
Умяшчальнасьць: 36 310
Прэзыдэнт Дэніэл Лэві
Галоўны трэнэр Гары Рэднап
Чэмпіянат Прэм’ер-Ліга
 · 2010—11 5 месца
Хатнія колеры
Выязныя колеры
Трэція колеры

Тотэнгэм Готспур (па-ангельску: Tottenham Hotspur FC) — ангельскі футбольны клюб. Штаб-кватэра і стадыён знаходзяцца ў паўночнай частцы Лёндану. За сваю больш чым стогадовую гісторыю клюб стаў адным з самых тытулаваных на імглістым Альбіёне. Дата заснаваньня клюбу — 1882 год. Дэвіз клюбу ёсьць Audere est Facere («Адважыцца — значыць зрабіць»).

«Тотэнгэм Готспур» першым у XX стагодзьдзі зрабіў залаты дубль, выйграўшы й чэмпіянат, і Кубак Ангельшчыны ў сэзоне 1960—1961 гадоў. У 1963 годзе «Шпоры» сталі першым брытанскім клюбам, які стаў уладальнікам эўрапейскага кубка, як то Кубка ўладальнікаў кубкаў УЭФА. У 1980-я гады «Шпоры» выйгралі некалькі трафэяў: двойчы Кубак Ангельшчыны, Супэркубак Ангельшчыны, Кубак УЭФА ў сэзоне 1983—1984 гадоў. У 2008 годзе клюб выйграў Кубак Футбольнай лігі, перайграўшы ў фінале «Чэлсі» зь лікам 2:1 у дадатковы час, такім чынам, «Тотэнгэм» атрымоўвае тытул хоць бы адзін раз на дэкаду на працягу апошніх 60 гадоў, як і «Манчэстэр Юнайтэд».

«Тотэнгэм» мае даўняе суперніцтва з бліжэйшым суседам «Арсэналам»: матчы паміж гэтымі двума камандамі называюць «Паўночналёнданскім дэрбі».

Зьмест

[рэдагаваць] Гісторыя

[рэдагаваць] Заснаваньне

Гісторыя клуба «Тотэнгэм Готспур» пачалася 5 верасьня 1882 году, калі некалькі вучняў адной зь мясцовых школ вырашылі заснаваць сваю футбольную каманду. Яны былі сябрамі крыкетнага клюба, але крыкетны сэзон ужо скончыўся, а хацелася пагуляць яшчэ ў што-небудзь. Першапачаткова каманда звалася «Готспур» у гонар сэра Гэнры Пэрсі па мянушцы Готспур, якую ён атрымаў за запальчывы нораў. Першапачатковы офіс маладога клюба знаходзіўся ў Асацыяцыі маладых хрысьціян. З 1884 клюб атрымаў сваю сёньняшнюю назву, каб клюб ня блыталі зь іншай камандай — «Лёндан Готспур».

[рэдагаваць] 1887—1919 гады

Першы афіцыйна зарэгістраваны матч «Тотэнгэм» правёў супраць клюба «Даян Сквер» — продка будучага «Арсэнала». Гульня так і ня скончылася з-за зьмярканьня, але на момант заканчэньня гульні лік быў 2:1 на карысць «Тотэнгэма». А першы афіцыйны матч на першынство Ангельшчыны адбыўся 24 верасьня 1892 году ў першынстве Паўднёвага альянсу. Быў пераможаны «Політэхнік» зь лікам 2:1.

[рэдагаваць] Дасягненьні

[рэдагаваць] Склад каманды

Па стане на 2 лютага 2012 году.

Пазыцыя Імя Год нараджэньня
1 Сьцяг Бразыліі Бр Эўрэліё Гомэс 1981
3 Сьцяг Валіі Аб Гэрэт Бэйл 1989
4 Сьцяг Францыі Аб Юнэс Кабуль 1986
6 Сьцяг Ангельшчыны ПА Том Гадлстоўн 1986
7 Сьцяг Ангельшчыны ПА Ааран Ленан 1987
8 Сьцяг Ангельшчыны ПА Скот Паркер 1980
10 Сьцяг Тога Нап Эманюэль Адэбаёр (у арэндзе з «Манчэстэр Сіці») 1984
11 Сьцяг Нідэрляндаў Нап Рафаэль ван дэр Ваарт 1983
13 Сьцяг Францыі Аб Ўільям Галяс 1977
14 Сьцяг Харватыі ПА Лука Модрыч 1985
15 Сьцяг Францыі Нап Люі Саа 1978
17 Сьцяг Мэксыкі Нап Джаваньні дос Сантас 1989
18 Сьцяг Ангельшчыны Нап Джэрмэйн Дэфо 1982
20 Сьцяг Ангельшчыны Аб Майкл Доўсан (віцэ-капітан) 1983
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
21 Сьцяг Харватыі ПА Ніка Краньчар 1984
23 Сьцяг Італіі Бр Карлё Кудычыні 1973
24 Сьцяг ЗША Бр Брэд Фрыдэль 1971
25 Сьцяг Ангельшчыны ПА Дэні Роўз 1988
26 Сьцяг Ангельшчыны Аб Лэдлі Кінг (капітан) 1980
28 Сьцяг Ангельшчыны Аб Кайл Ўокер 1990
29 Сьцяг Ангельшчыны ПА Джэйк Лівэрмоўл 1989
30 Сьцяг Бразыліі ПА Сандру 1989
32 Сьцяг Камэруна Аб Бэнуа Асу-Экато 1984
33 Сьцяг Новай Зэляндыі Аб Раян Нэльсэн 1977
36 Сьцяг ПАР Аб Бангані Кумало 1987
38 Сьцяг Ангельшчыны ПА Дэйвід Бэнтлі 1984
42 Сьцяг Ангельшчыны Нап Сайман Доўкінз 1987

[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі

Commons-logo.svg  Тотэнгэм Готспурсховішча мультымэдыйных матэрыялаў

Асабістыя прылады
Прасторы назваў

Варыянты
Дзеяньні
Навігацыя
Удзел
Інструмэнты
На іншых мовах