Траглядыт

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку

Траглядыт (па-старажытнагрэцку: Τρωγλοδύτης — «які жыве ў пячоры») — у канцэпцыі Карла Лінэя падвід чалавека (лац. Homo troglodites), які характарызуецца чалавечым абліччам, багатай валасатасьцю й неразьвітымі моўнымі здольнасьцямі. Вылучаны на аснове сьведчаньняў старажытных аўтараў і апавяданьняў падарожнікаў. Са зьяўленьнем эвалюцыянізму пад траглядытамі пачалі разумець продкаў чалавека, якія дажылі да нашых дзён у аддаленых месцах плянэты, аднак у далейшым існаваньне траглядытаў як падвіда роду людзей не пацьвердзілася й імі пачалі называць у пераносным значэньні малакультурных людзей ці проста людзей, якія жывуць у пячорах, як то жыхары Матэры, Бандыягара, пячорных паселішчаў Кападокіі.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 15. — 552 с. — 10 000 ас. — ISBN 985-11-0251-2 (Т. 15)