Трагічныя гісторыі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Вокладка перакладаў П'ера Баэцюо кнігі Матэо Бандэльлё

Трагічныя гісторыі (па-француску: histoires tragiques) — жанр францускай літаратуры XVIXVII стст., навэлістыка ў стылі нуар эпохі барока.

Заснавальнікам жанра быў П'ер Баэцюо (Boaistuau), які выдаў свой пераклад некалькіх навэляў Матэо Бандэльлё пад назвай «Трагічныя гісторыі» (1559). У 1570 г. яго пасьлядоўнік Франсуа дэ Бэльфарэ (François de Belleforest) дапоўніў новае выданьне сваімі перакладамі. З ангельскага перакладу «Трагічных гісторыяў» пазычаны сюжэт «Рамэо і Джульеты».

Асноўныя прадстаўнікі напрыканцы XVI ст. — Вэрытэ Абан (Vérité Habanc), Бэнінь Пуасэно (Bénigne Poissenot), Аляксандар Сыльвэн (Alexandre Sylvain).

Найбольш істотныя літаратары ў XVII ст.Франсуа дэ Расэ (François de Rosset) і Жан-П'ер Камю, якія чэрпалі сюжэты з сучаснай крымінальнай хронікі.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]