Тракадэро

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку

Каардынаты: 48°51′46″ пн. ш. 2°17′14″ у. д. / 48.86278° пн. ш. 2.28722° у. д. / 48.86278; 2.28722


Тракадэро (па-француску: Trocadéro) — раён у 16 акрузе Парыжу, на беразе Сены, месца разьмяшчэньня палаца Шаё.

Назва паходзіць ад вострава Тракадэро ў Кадыскім заліве каля паўднёвага ўзьбярэжжа Гішпаніі, дзе ў 1823 францускія войскі перамаглі ў бітве зь лібэральнымі рэвалюцыянэрамі і дапамаглі гішпанскаму каралю аднавіць манархічны лад.

У 1867 узгорак Шаё ў раёне Тракадэро стаў месцам правядзеньня Сусьветнай выставы. Да Сусьветнай выставы 1878 году тут быў пабудаваны палац Тракадэро для паседжаньняў міжнародных арганізацыяў у часе выставы. У 1937 палац Тракадэро быў зьнесены і заменены палацам Шаё, які захаваўся да нашых дзён.

Паміж палацам Шаё і берагам Сены размясьціліся сады Тракадэро, галоўнай рысай якіх зьяўляецца так званы Варшаўскі фантан — доўгі басэйн з дванаццацю 12-мэтровымі фантанамі, дваццацю чатырма меншымі фантанамі і дзесяцьцю воднымі аркамі.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Тракадэросховішча мультымэдыйных матэрыялаў