Трактар (стадыён)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
«Трактар»
Stadyjon Traktar-1.26-07.2014.JPG
Краіна Беларусь
Адрас стадыёну вул. Ванеева, 3
Год пабудовы 1968
Умяшчальнасьць 17 600 (пасьля рэканструкцыі)
Хатняя каманда
Геаграфічныя каардынаты 53°53′42″ пн. ш. 27°33′36″ у. д. / 53.895° пн. ш. 27.56° у. д. / 53.895; 27.56Каардынаты: 53°53′42″ пн. ш. 27°33′36″ у. д. / 53.895° пн. ш. 27.56° у. д. / 53.895; 27.56
«Трактар» на мапе Беларусі
«Трактар»
«Трактар»
«Трактар»

Трактар — другі па ўмяшчальнасьці стадыён у Менску (пасьля стадыёну «Дынама»). Умяшчальнасьць: 17 600 чалавек. раней вядомы як «Чырвоны сьцяг».

Пасьля пабудаваньня пляцоўкі, якая належала абласному савету «Чырвоны сьцяг», на стадыёне праводзіліся матчы сярод камандаў Менскага трактарнага заводу. У 1976 абласны савет перадаў стадыён на балянс МТЗ. У тым жа годзе пачалася першая рэканструкцыя стадыёна. Яна пачалася з будаўніцтва верхняга яруса з адначасовым узьвядзеньнем насыпных земляных трыбунаў, устаноўкай электраасьвятленьня й дрэнажу футбольнага поля. Было закладзена запасное поле.

У 1978 годзе пасьля закрыцьця стадыёна «Дынама» на капітальны рамонт першынство СССР па футболе пачалі праводзіць на «Трактары», у тым ліку й спаборніцтвы па лёгкай атлетыцы. Падчас Алімпіяды 1980 году «Трактар​​» стаў алімпійскай рэзэрвовай арэнай. У такім выглядзе стадыён праіснаваў да другой рэканструкцыі, якая пачалася ў 1997 годзе й скончылася ў траўні 2000 году, падчас якой стадыён набыў сучасны выгляд. Былі ўсталяваны плястыкавыя сядзеньні, замест земляных трыбунаў зьявіліся жалезабетонныя, падтрыбунныя памяшканьні сталі адпавядаць эўрапейскім стандартам.

У 20072010 гадох летувіскі бізнэсовец Уладзімер Раманаў, які валодаў футбольным холдынгам, куды ўваходзяць менскі «Партызан», «Коўна» й шатляндзкі «Гартс», быў гатовы пабудаваць у Заводзкім раёне сталіцы, у ваколіцах стадыёну «Трактар», спарткомплекс з крытым футбольным стадыёнам[1], гэты праект ацэньваўся ў 250 млн даляраў, і акрамя стадыёну паводле плянаў павінен быў уключаць два гатэлі, гандлёва-забаўляльны цэнтар і шэраг офісных пабудоваў[2]. Пытаньне абмяркоўвалася на нарадзе ў прэзыдэнта Беларусі. Аднак гэтая задумка ня была зьдзейсьнена, клюб «Партызан» быў расфармаваны, а кантракт на будаўніцтва комплексу скасаваны па нявызначыных чыньніках[2].

З 2013 году хатнія матчы на стадыёне праводзіць клюб «Дынама»[3]. 13 жніўня 2014 году матч менскага «Дынама» і барысаўскага БАТЭ, якія перад стартам гульні займалі першае і другое месца адпаведна, здолеў сабраць 7 150 гледачоў, што стала 4-м паказчыкам у наведвальнасьці чэмпіянату Беларусі сэзону 2014 году на той момант[4].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Трактар (стадыён)сховішча мультымэдыйных матэрыялаў