Трансвааль

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Перайсьці да: навігацыі, пошук

Каардынаты: 25°0′ пд. ш. 28°30′ у. д. / 25° пд. ш. 28.5° у. д. / -25; 28.5

Сьцяг Трансваалю

Трансвааль (Transvaal, даслоўна «за Ваалем») — былая правінцыя ПАР, дагэтуль часам выкарыстоўваецца як агульная назва для ўсяго рэгіёну, разьмешчанага паміж Ваалем і Лімпапо, гэта значыць паўночнага ўсходу краіны. Плошча 283,9 тыс. км². У цяперашні час тэрыторыя Трансваалю падзеленая паміж правінцыямі Мпумаланга, Лімпапо і Гаўтэнг, а таксама часткова Паўночным Захадам.

[рэдагаваць] Гісторыя

Засяленьне Трансваалю эўрапейцамі адбылося ў выніку так званага Вялікага Трэку — перасяленьні сялян-бураў з захопленай ангельцамі Капскай калёніі. Пасьля сутыкненьняў з Мзіліказі, правадыром племя ндэбэле былі заснаваныя першыя селішчы пад кіраўніцтвам Андрыса Генрыка Потгітэра. У 1848 годзе паўднёвую частку Трансваалю занялі пасяленцы Андрыса Прэторыюса. 17 студзеня 1852 году ангельцы прызналі незалежнасьць заснаванай Прэторыюсам Паўднёва-Афрыканскай Рэспублікі.

У 1877 годзе Брытанія далучыла Паўднёва-Афрыканскую Рэспубліку на падставе «абароны» белых бураў ад нэграўзулусаў; заадно дзяржава, па сьцьвярджэньнях ангельцаў, была выратаваная ад фінансавага краху. Пасьля Першай ангельска-бурскай вайны 1881 году Трансвааль ізноў стаў незалежны. У 1885 годзе на Вітватэрсрандзе былі адкрытыя велізарныя паклады золата, што прывяло да хуткага росту такіх гарадоў, як Ёганэсбург, а таксама прытоку шукальнікаў золата з-за мяжы.

Правы гэтых людзей, вядомых як ойтландэры, былі сур’ёзна абмежаваныя законамі Паўднёва-Афрыканскай Рэспублікі; менавіта гэта паслужыла падставай аб’явы Брытаніяй Ангельска-бурскай вайны 18991902 гадоў. Пасьля шэрагу пасьпяховых для бураў баёў брытанскія войскі атрымалі перамогу, прэзыдэнт Трансваалю П. Кругер схаваўся за мяжой.

У 1900 годзе Трансвааль стаў часткай Брытанскай імпэрыі, у 1910 годзе ўвайшоў у склад Паўднёва-Афрыканскага Зьвязу.

Трансвааль на мапе ПАР да 1994 году (бантустаны не паказаныя)

Пасьля ўтварэньня Паўднёва-Афрыканскай Рэспублікі і ўводзіны апартэіда на тэрыторыі Трансваалю былі ўтвораныя некалькі бантустанаў, гэта значыць тэрыторыяў, прызначаных для пражываньня чорнага насельніцтва. У Трансваалі знаходзіліся бантустаны Лебоўа, Вэнда, Газанкулу, Кангване, Квандэбэле і збольшага Бопутатсвана. Вэнда і Бопутатствана былі абвешчаныя незалежнымі, што, аднак, не было прызнана ні адным урадам, акрамя ўласнага паўднёва-афрыканскага.

У Трансваалі знаходзілася Прэторыя, адна з сталіц ПАР; яна жа і была цэнтрам правінцыі. Эканамічны раён Прэторыя-Вітватэрсранд-Фэрэнігінг быў і застаецца галоўным цэнтрам паўднёваафрыканскай эканомікі.

Пасьля рэарганізацыі адміністрацыйнага складу краіны ў 1994 годзе правінцыя Трансвааль спыніла існаваньне, аднак гэтае імя дагэтуль шырока распаўсюджанае (так, Вярхоўны Суд ПАР дагэтуль апэруе гэтым паняцьцем).

Асабістыя прылады
Прасторы назваў

Варыянты
Дзеяньні
Навігацыя
Удзел
Інструмэнты
На іншых мовах