Транспарт у Эстоніі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Транспартная сыстэма Эстоніі пераважна складаецца зь сеткі аўтамабільных дарог і чыгункі. Геаграфічнае становішча дазваляе Эстоніі весьці выгадны гандаль, ажыцьцяўляючы імпарт і экспарт тавараў па зямлі (аўтамабільным і чыгуначным транспартам), паветры і моры.

Дарогі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Сетка галоўных дарог і эўрамагістраляў у Эстоніі.
  • Агулам: 57 565 км (у тым ліку 16 465 км нацыянальных дарог).
  • З дарожным пакрыцьцём: 12 926 км (у тым ліку 99 км хуткасных шосаў).

Нацыянальныя дарогі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Нацыянальныя дарогі ўтвараюць аснову эстонскай дарожнай сеткі. Іх агульная даўжыня сягае 16 465 км (29% ад усіх дарог), 59% зь іх маюць дарожнае пакрыцьцё[1]. Нацыянальныя дарогі падзеленыя на 3 ўзроўні:

  • галоўныя дарогі (1601 км),
  • звычайныя дарогі (2391 км),
  • другарадныя дарогі (12 425 км).
Галоўныя дарогі
Нумар Эўрамагістраль Маршрут Даўжыня (км) Заўвагі
1 E20 Талін — Нарва 212 Цягнецца ў бок Санкт-Пецярбургу, на мяжы з Расеяй пераходзіць у аўтамагістраль M11.
2 E263 Талін — Тарту — Выру — Лугамаа 286 Перасякае Эстоніі з паўночнага захаду на паўднёвы ўсход, далей злучаецца з галоўнай дарогай №2.
3 E264 Йыхві — Тарту — Валга 219 Ад Валгі да Рыгі працягваецца як латвійская шаша A3
4 E67 Талін — Пярну — Ікла 193 Ад Іклы да Рыгі працягваецца як латвійская шаша A1
5 Пярну — Раквэрэ — Сымэру 184 Ідзе ад Пярну праз Пайдэ і злучаецца з галоўнай дарогай №1 пад Раквэрэ
6 Валга — Уулю 125 Ад Пярну праз Кілінгі-Нымэ да Валгі
7 E77 Рыга — Пскоў 22 Кароткі адрэзак на паўднёвым усходзе Эстоніі. Праходзіць празь Місо, працягваецца як расейская аўтамагістраль А212 і латвійская A2.
8 E265 Талін — Палдыскі 47 Праз Кейлу, участак КейлаПалдыскі уваходзіць у эўрапейскую магістраль E265, далей працягваецца на пароме да Капэлскяру.
9 Ääsmäe — Хаапсалу — Rohuküla 81 Паромны рух паміж Rohuküla і Хіюмаа
10 Рысьці — Вірцу — Куівасту — Курэсаарэ 144 Паромны рух Віртсу і Куйвасту (Мухумаа)
11 E265 Талінская кальцавая аўтадарога 38
92 Тарту — Вільяндзі — Кілінгі-Нымэ 123

Чыгунка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Асноўны артыкул: Чыгунка ў Эстоніі
  • Агулам: 900 км агульнадаступных шляхоў (1200 км з улікам службовых нітак).
  • З шырокай каляінай (1500/1524 мм): 900 км (133 км электрыфікавана).

Чыгуначны рух з сумежнымі краінамі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Латвія Латвія — пасажырскі і грузавы рух, аднолькавая каляіна (1520 мм)
  • Расея Расея — пасажырскі і грузавы рух, аднолькавая каляіна (1520)

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Estonian Road Administration Annual Report 2007 (анг.) Архіўная копія