Трансфарматар
Трансфарматар — статычная (якая ня мае рухомых частак) электрамагнітная прылада для ператварэньня пры дапамозе электрамагнітнай індукцыі зьменнага току адной напругі ў зьменны ток звычайна іншай напругі пры нязьменнай частасьці і без істотных стратаў магутнасьці.
Зьмест |
Гісторыя [рэдагаваць]
Разьвіцьцё трансфарматараў пачалося ў 1831 годзе, калі Майкл Фарадэй адкрыў зьяву электрамагнітнай індукцыі. Гэтае адкрыцьцё зрабілася найбольш значным унёскам, бо на гэтай зьяве заснаваны прынцып работы кожнага трансфарматара. Упершыню прыкладныя накіды схемы трансфарматара зьявіліся ў работах Генры і Фарадэя. 30 лістапада 1876 году Яблачкін П. М. атрымаў патэнт на трансфарматар з разамкнёным сардэчнікам.
Склад [рэдагаваць]
Усе трансфарматары складаюцца з:
- Двух навояў: першаснага і другаснага (магчымыя выпадкі, калі другасных навояў некалькі)
- Магнітаправод (выкананы з фэрамагнітнага матэрыяла)
Каэфіцыент трансфармацыі [рэдагаваць]
Ступень змяненьня (трансфармацыі) ацэньваецца пры дапамозе каэфіцыенту трансфармацыі KTP
дзе:
- E1 — ЭРС у першасным навоі
- E2 — ЭРС у другасным навоі
- W1 — колькасьць віткоў у першасным навоі
- W2 — колькасьць віткоў у другасным навоі
Вонкавыя спасылкі [рэдагаваць]
Трансфарматар — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
