Трансфэразы

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку

Трансфэразы — асобная кляса фэрмэнтаў, якія каталізуюць перанос функцыянальных групаў і малекулярных рэшткаў ад адной малекулы да іншай. Шырока распаўсюджаны ў расьлінных і жывёльных арганізмах, удзельнічаюць у пераўтварэньнях вугляводаў, ліпідаў, нуклеінавых і амінакісьляў.

Апісаньне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Рэакцыі, каталізуемыя трансфэразамі, у агульным выпадку выглядаюць так:

  • A-X + B ↔ A + B-X.

Малекула A тут выступае ў якасьці донара групы атамаў (X), а малекула B зьяўляецца акцэптарам групы. Часьцяком у якасьці донара ў падобных рэакцыях пераносу выступае адзін з кафэрмэнтаў. Многія з каталізуемых трансфэразамі рэакцыяў зьяўляюцца зварачальнымі.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 15. — 552 с. — 10 000 ас. — ISBN 985-11-0251-2