Траянская вайна

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Траянская вайна
J G Trautmann Das brennende Troja.jpg
Іван Георг Траўтман. «Падзеньне Троі»
Дата: XIII—XII стагодзьдзі да н. э.
Месца: Заходняя Малая Азія
Вынік: Падзеньне Троі
Супернікі
Грэкі
Мікены
Ітака
Спарта
Траянцы і хаўрусьнікі
Камандуючыя
Агамемнан
Менелай
Ахіл
Адысэй
Аякс Вялікі
Прыям
Гектар
Парыс

Траянская вайна — вайна кааліцыі ахейскіх цароў на чале з царом Мікенаў Агамемнанам супраць Троі.

Археалягічныя раскопкі пацьвердзілі, што каля сярэдзіны XIII стагодзьдзя да н. э. Троя была разбурана. У старажытнай гістарыяграфіі Траянская вайна датуецца 1280—1270 да н. э. (Герадот) ці 1194—1184 да н. э. (Эратасфен), у археалёгіі каля 1260—1200 да н. э.

Паводле паданьняў, падставай для вайны стала выкраданьне траянскім царэвічам Парысам жонкі спартанскага цара Менелая Алены. Менелай і яго брат Агамемнан зь вялікім флётам адплылі ў Трааду (паўночны захад Малой Азіі). Аблога Троі цягнулася 10 гадоў. Горад быў узяты дзякуючы кемлівасьці Адысэя (гл. Траянскі конь).

Траянская вайна была адным з этапаў пранікненьня грэкаў у Малую Азію, якое ўзмацнілася ў XIII ст. да н. э., асабліва пасля выцісканьня дарыйцамі ахейцаў з тэрыторыі Грэцыі.

Падзеі Траянскай вайны знайшлі адлюстраваньне ў паэмах «Іліяда», «Адысэя» і шэрагу іншых твораў.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]