Тройская унцыя
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Тро́йская у́нцыя — адзінка вымярэньня масы, роўная 31,1034768 грамаў. Ужываецца ў банкаўскай, ювэлірнай справе для вымярэньня вагі каштоўных мэталаў, а таксама ў некаторых іншых галінах, напрыклад, у касмэтыцы для вымярэньня вагі асабліва каштоўных інгрэдыентаў. Вага інвэстыцыйных манэт даволі часта паказваецца ў дзелях тройскай унцыі.
Міжнароднае пазначэньне — oz t; тройскія унцыі для золата, срэбра, плятыны і паляду пазначаюцца адпаведна XAU, XAG, XPT, XPD.
Зьмест |
Назва [рэдагаваць]
Тройская унцыя паходзіць з г. зв. «тройскай сыстэмы ваг», названае так паводле горада Труа (Troyes) ва Францыі, які зьяўляўся істотным гандлёвым цэнтрам у Сярэднявеччы. Першае ўжываньне зафіксаванае ў 1390 року.
У сыстэме СІ [рэдагаваць]
Тройская унцыя адпавядае 480 гранам (1 гран = 64,79891 міліграма).
Кратныя велічыні [рэдагаваць]
| Велічыня | Граны | Грамы |
|---|---|---|
| Фунт (12 унцый) | 5760 | 373.241 721 6 |
| Унцыя (20 пэні) | 480 | 31.103 476 8 |
| Пэні | 24 | 1.555 173 84 |
| Гран | 1 | 0.064 798 91 |
Глядзіце таксама [рэдагаваць]
| Гэта — накід артыкула пра валюту. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |