Троцкае княства

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка
Троцкае княства
Trakai district COA.gif
Герб
Агульныя зьвесткі
Краіна Вялікае княства Літоўскае
Статус Княства
Адміністрацыйны цэнтар Трокі
Найбуйнейшыя гарады Коўна, Горадня, Наваградак
Дата ўтварэньня 1337
Дата скасаваньня 1413
Князі Кейстут, Скіргайла, Вітаўт
Мовы ва ўжытку старабеларуская, летувіская, польская
Плошча 31 100 км²
Месцазнаходжаньне Троцкага княства
Троцкае княства на мапе

Тро́цкае кня́ства — удзельнае княства ў складзе Вялікага Княства Літоўскага, якое існавала ў XIV — пачатку XV стагодзьдзя.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Пасьля сьмерці Вялікага князя літоўскага Гедыміна, ягоныя сыны — Альгерд і Кейстут дамовіліся падзяліць паміж сабой уладу ў Літве. Альгерд стаў Вялікім князем, кіраўніком Вільняй і Ўсходняй Аўкштотай. Кейстут атрымаў заходнія вобласьці (сучасныя Заходняя Летува, Заходняя Беларусь і Падляшша), якія дзяліліся на Жамойць і іншыя землі, атрымаўшыя статус Троцкага княства са сталіцай у літоўскай крэпасьці Трокі).

У 1382 годзе падчас рамадзянскай вайны ў Вялікім Княстве Літоўскім 1381—1384 гадоў Кейстут, быўшы ўжо Вялікім князем, быў схоплены сваім пляменьнікам Ягайлам і зьняволены ў вязьніцы[1] ў Крэўскім замку, дзе загінуў пры смутных акалічнасьцях (верагодна, быў задушаны)[2]. Троцкім князем стаў Скіргайла — брат новага Вялікага князя Ягайлы . Сын Кейстута Вітаўт, жадаючы вярнуць бацькаўскія землі, распачаў другую грамадзянскую вайну. Барацьба скончылася складзеньнем Востраўскага пагадненьня, па якім Вітаўт атрымліваў Жамойць, Троцкае княства і станавіўся Вялікім князем літоўскім як васал караля польскага[3].

2 кастрычніка 1413 году па ўмовах Гарадзельскай уніі Княства ператваралася ў Троцкае ваяводзтва, якім з гэтага часу кіравалі ваяводы, прызначаныя Вялікім князем.

Тэрыторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Мапа Вялікага Княства Літоўскага (Троцкае ваяводзтва адзначана чырвоным). Межы ваяводзтва ў цэлым адпавядалі межам княства

Прыкладныя межы княства выглядалі наступным чынам: ад мяжы з Лівоніяй на поўначы да гораду Кобрынін у Мазовіі на поўдні, і ад мяжы з Жамойцю і Польшчай на захадзе да віленскіх земляў на ўсходзе. У склад княства ўваходзілі такія гарады, як Коўна, Горадня, Наваградак.

Сьпіс князёў[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

# Імя Партрэт Пачатак кіраваньні Канец кіраваньня
1
Кейстут
Kiejstut.JPG
1337 год
1382 год
2
Скіргайла
Skirgailo.jpg
1382 год
1392 год
3
Вітаўт
Vitaut grav xvi.jpg
1392 год
1413 год

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Koncius J. B. Vytautas the Great, Grand Duke of Lithuania. — Miami: Franklin Press, 1964. — pp. 21-23.
  2. ^ Генадзь Сагановіч. Ягайла // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — 788 с.: іл. ISBN 985-11-0378-0. С. 775—776.
  3. ^ Анатоль Грыцкевіч. Востраўскае пагадненьне // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. Т. 1: Абаленскі — Кадэнцыя. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — 684 с.: іл. ISBN 985-11-0314-4. С. 465.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]