Троцкі паўастраўны замак
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Троцкі паўастраўны замак — абарончае збудаваньне ў месьце Трокі ў Вялікім Княстве Літоўскім (цяпер у Летуве).
Зьмест |
Гісторыя [рэдагаваць]
- XIV стагодзьдзе — будаўніцтва мураванага Ніжняга замка.
- 1382—1383 — спустошаны крыжакамі.
- 1414—1439 — адноўлены Вітаўтам, змураваны Верхні замак.
- 1953—1961 — кансэрвацыя рэшткаў замка.
- 2002 — пачалася рэстаўрацыя на Ахвярнай гары (Верхнім замку).
Архітэктура [рэдагаваць]
Малюнак з «Атлясу замкаў Віленскай губэрні», 1827
Троцкі паўвастраўны замак быў збудаваны, як рэзыдэнцыя вялікага князя Кейстута, суваладара Альгерда. Замак складаўся з дзьвюх частак непасрэдна замка або Верхняга і прылеглага да места Трокаў нашмат большага па памерах прадзамча, або Ніжняга замка. У той час як Верхні замак доўгі час заставаўся драўляным, Ніжні Троцкі замак быў ужо ў XIV стагодзьдзі абнесены мурам і 6—7 вежамі. У далейшым на верхнім замку Вітаўт збудаваў вялікакняскі палац.
Літаратура [рэдагаваць]
- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — 788 с.: іл. ISBN 985-11-0378-0.
Вонкавыя спасылкі [рэдагаваць]
Троцкі паўастраўны замак — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў