Труа-Рыўер

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Труа-Рыўер
Trois-Rivières
Труа-Рыўер
Blason ville ca Trois-Rivieres.svg Drapeau de ville 3r1.jpg
Герб Труа-Рыўеру Сьцяг Труа-Рыўеру
Правінцыя: Квэбэк
Рэгіён: Марысі
Плошча: 333,70 км²
Насельніцтва: 131 338[1] (2011)
Часавы пас:
• летні час:
UTC-5
UTC-4
Паштовы індэкс: G8T—G8Z, G9A—G9C
Геаграфічныя каардынаты: 46°21′ пн. ш. 72°33′ з. д. / 46.35° пн. ш. 72.55° з. д. / 46.35; -72.55Каардынаты: 46°21′ пн. ш. 72°33′ з. д. / 46.35° пн. ш. 72.55° з. д. / 46.35; -72.55
Труа-Рыўер на мапе Канады
Труа-Рыўер
Труа-Рыўер
Труа-Рыўер
Commons-logo.svg Галерэя здымкаў у Wikimedia Commons
http://www.v3r.net/

Труа-Рыўер (па-француску: Trois-Rivières) — горад у Канадзе, месьціцца ў правінцыі Квэбэк у месцы зьліцьця рэкаў Сэн-Марыс і Сьвятога Ляўрэнція. Горад разьмешчаны ў адміністрацыйным рэгіёне Марысі, на паўночным беразе ракі Сьвятога Ляўрэнція насупраць гораду Бэканкур. Труа-Рыўер зьяўляецца эканамічным і культурным цэнтрам свайго рэгіёну. Ён быў заснаваны 4 ліпеня 1634 году, стаўшы, такім чынам, другім сталым паселішчам у Новай Францыі[2], пасьля гораду Квэбэк у 1608 годзе.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

На працягу доўгага часу на тэрыторыі сучаснага гораду жылі індзейцы плямёнаў алганкіны й абэнакі. Францускі дасьледчык Жак Карт’е апісаў месца падчас свайго другога падарожжа ў Новы сьвет у 1535 годзе. Назва гораду, аднак, была дадзена толькі ў 1599 годзе, капітанам Франсуа Гравэ Дзю Понам, і ўпершыню стала ўжывацца пра стварэньні мапаў у 1601 годзе.

Дзякуючы свайму стратэгічнаму становішчу, горад меў важную ролю ў калёніі ў гандлі мехам. Пасёлак стаў рэзыдэнцыяй рэгіянальнага ўраду ў 1665 годзе. Урсулінкі прыбылі ў паселішча ў 1697 годзе, стварылі ў ім першую школу й дапамаглі мясцовым місыянэрам зьвярнуць у хрысьціянства мясцовых абарыгенаў і мэтысаў.

У 1760 годзе горад быў захоплены Вялікабрытаніяй.

Эканоміка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Труа-Рыўер зьяўляецца найстарэйшым прамысловым горадам Канады, дзякуючы стварэньню ў 1738 годзе першай у краіне гiсэрні[3]. Першая інфраструктура для порту была пабудавана ў 1818 годзе недалёка ад вуліцы Сэн-Антуан, а сёньня гарадзкі порт апрацоўвае 2,5 млн тон грузаў штогод[4]. Першая чыгунка была пабудавана ў 1879 годзе для падтрымкі лесапрамысловасьці[5].

Гарады-сябры[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ "Census Profile — Trois-Rivières". 2011 census. Statistics Canada
  2. ^ Roy-Sole, Monique. "A Tale of Tenacity", Canadian Geographic Magazine, April 2009, Vol. 129, No. 2, p. 31.
  3. ^ "Forges du Saint-Maurice National Historic Site of Canada". Parks Canada.
  4. ^ "Le Port de Trois-Rivières".
  5. ^ Roy-Sole, Monique. "A Tale of Tenacity", Canadian Geographic Magazine, April 2009, Vol. 129, No. 2, p. 35

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Труа-Рыўерсховішча мультымэдыйных матэрыялаў