Труна Гасподняя

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Сьвятая Труна Гасподняя.
Храм Уваскрасеньня Хрыстовага ў Ерусаліме.
Выгляд ад уваходу.

Труна Гасподняя ці Сьвятая Труна (па-грэцку: Αγιος Τάφος) — галоўная сьвятыня хрысьціянскага сьвету, магільня ў скале; у гэтай магільні, згодна з Эвангельлем, Ісус Хрыстос быў пахаваны пасьля расьпяцьця, і на трэці дзень уваскрос. Магільня ёсьць галоўным алтаром Храму Труны Гасподняй у Ерусалиме.

Згодна з традыцыяй магільня знаходзілася за гарадзкімі сьценамі, на паўночны захад ад Ерусаліма, недалёка ад Гальготы. На пачатку IV стагодзьдзя над ёю была ўзбудаваная Кувуклія Храму Труны Гасподняй.

У пераносным сэнсе, у асаблівасьці ў крыніцах Сярэднявечча— уся Сьвятая зямля (Палестына), дзе знаходзіцца гэтае сьвятое для хрысьціян месца.