Трыбуна працы

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Трыбуна працы
Тып Паўтыднёвік
Заснавальнік Бабруйскі раённы выканаўчы камітэт
Краіна
Галоўны рэдактар Алена Бегуновіч
Заснаваная 1 студзеня 1982 (42 гады таму)
Палітыка Урадавая
Мова Беларуская, расейская
Штаб-кватэра Магілёўская вобласьць, г. Бабруйск, вул. К. Лібкнехта, д. 49
Наклад 2500 (2012)
Афіцыйны сайт tribuna.smimog.by

Трыбуна працы — бабруйская раённая газэта, орган Бабруйскага райвыканкаму й Бабруйскага раённага савету дэпутатаў. Выходзіць двойчы на тыдзень, у сераду і суботу. У складзе рэдакцыі знаходзіцца радыёстанцыя «Бярэзінская хваля». З 24 сакавіка 2003 г. пасаду галоўнай рэдактаркі займае Алена Бегуновіч.

Першы нумар выйшаў 1 студзеня 1982. Першы рэдактар — С.Кобля. Сёньня раённая газэта «Трыбуна працы» асьвятляе дзейнасьць раённага выканаўчага камітэту і раённага Савету дэпутатаў, працоўных калектываў. Аб гэтым паведамляецца ў матэрыялах пад рубрыкамі: «Вясеньнія работы земляробаў», "Гасьцёўня «Трыбуны працы», «На палях раёна». Рэгулярна выпускаюцца тэматычныя старонкі «За здаровы лад жыцьця», "ЭПОХА (экология, природа, общество, хроника, афоризмы), «Твоё подворье, сельчанин», праваслаўны дадатак да газэты «БЛАГОВЕСТ» і старонкі правасудзьдзя «Фемида и авось». Штотыдзень прэс-групай райвыканкама рыхтуецца інфармацыя, якая разьмяшчаецца пад рубрыкай «Дзень за днём».

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]