Трыест

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Трыест
Трыест
Free Territory of Trieste coat of arms.svg
Герб Трыесту
Плошча: 84.5 км²
Насельніцтва (2011)
• колькасьць:
• шчыльнасьць:

205,194
2429
Часавы пас:
• летні час:
UTC+1
UTC+2
Тэлефонны код: 040
Паштовы індэкс: 34100
Геаграфічныя каардынаты: 45°39′ пн. ш. 13°46′ у. д. / 45.65° пн. ш. 13.767° у. д. / 45.65; 13.767Каардынаты: 45°39′ пн. ш. 13°46′ у. д. / 45.65° пн. ш. 13.767° у. д. / 45.65; 13.767
Трыест на мапе Італіі
Трыест
Трыест
Трыест
Commons-logo.svg Галерэя здымкаў у Wikimedia Commons

Трыест (па-італьянску: Trieste, па-нямецку: Triest, па-славенску: Trst, па-харвацку: Trst, па-лацінску: Tergeste, Tergestum) — горад у італьянскім рэгіёне Фрыўлі-Вэнэцыя-Джулія, адміністрацыйны цэнтар аднайменнай правінцыі. У мінулым — вольны імпэрскі горад, сталіца Аўстрыйскага Прымор’я, адасобленая свабодная тэрыторыя.

Трыест разьмешчаны ў глыбіні Трыесцкага заліва Адрыятычнага мора, за 145 км на ўсход ад Вэнэцыі, побач з славенскай граніцай. Паводле зьвестак перапісу 1991 году, насельніцтва горада складала 231,000 чалавек; а па стане на 31 сьнежня 2011 — 205 194 чалавек. Заступнікам гораду лічыцца пакутнік Св. Юст Трыесцкі. Сьвята гораду — 3 лістапада.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У час, калі рымляне заснавалі Аквілею, у раёне сучаснага Трыесту жылі кельцкія ды ілярыйскія плямёны. Першыя згадкі аб Трыесьце, пад назвай Тэргестэ (ад славенскага trg — рынак, гандлёвы пляц) адносяцца да 104 г. да Н.Х. і належаць грэцкаму географу Артэмідору Эфэскаму: у гэты час горад быў ужо рымскім.

Пасьля заняпаду ў 476 годзе Заходнярымскае імпэрыі, Трыест падзяліў лёс астатніх істрыйскіх гарадоў, пабачыўшы остготаў, бізантыйцаў, лянгабардаў, пакуль не ўвайшоў у 774 у склад імпэрыі Карла Вялікага. Затым ім кіравалі біскупы, а ў 1203 горад захапілі вэнэцыянцы. З 1382 да 1918 горад становіцца габсбурскааўстрыйскім. З 1719 да 1891 меў статус Вольнага порту і быў адзіным буйным портам Аўстрыі. З 1809 да 1814 быў акупаваны французамі. Пасьля заснаваньня ў 1861 Італьянскай дзяржавы, у населеным пераважна італамоўным насельніцтвам Трыесьце зьявіўся антыаўстрыйскі рух, мэтай якога было далучэньне гораду да Італіі. Па сканчэньні Першай Сусьветнай вайны, 29 кастрычніка 1918, была заснаваная новая паўднёваславянская дзяржава — Каралеўства Югаславія, у склад якой першапачаткова ўвайшоў і Трыест (на той час колькасьць славенцаў у пэрыфэрыйных раёнах дасягала 18%). Аднак паводле падпісанай у верасьні 1919 Сэн-Жэрмэнскай дамовы, Трыест, разам з усёй Істрыяй і Усходняй Фрыуліяй, перайшоў да Італіі. У час панаваньня фашыстаў адбывалася італьянізацыя славенскага насельніцтва. Па сканчэньні Другой Сусьветнай вайны, у 1947 годзе, хаўрусьнікамі была абвешчаная Вольная тэрыторыя Трыесту. Паводле Лёнданскай дамовы 1954 году гэтая тэрыторыя была падзеленая паміж Італіяй і Югаславіяй (горад Трыест адыйшоў першым). У 1975 дамаркацыйная лінія афіцыйна стала дзяржаўнай граніцай дзьвюх краінаў. З уваходам Славеніі у 2004 у Эўразьвяз і далучэньнем яе ў 2007 да шэнгенскай зоны Трыест перастаў быць горадам на ўскрайку Эўразьвязу, якім ён быў некалькі дзесяцігодзьдзяў.

Галерэя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Трыестсховішча мультымэдыйных матэрыялаў