Трымурці

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Трымутры»)
Адна з выяваў Трымурці
Трымурці
Трымурці

Трымурці (санскрыт: त्रिमूर्ति, TrimūrtiIAST) — канцэпцыя ў індуізьме, у якой касьмічныя функцыі стварэньня, падтрыманьня й разбурэньня ўяўляюць сабой формы Брагмы стваральніка, Вішну суправаджальніка ці захавальніка, і Шыва разбуральніка альбо трансфарматара[1][2]. Гэтыя тры боствы ёсьць «індуісцкай трыядай» альбо «Вялікай Троіцай»[3], якая часьцяком разглядаецца як «Брагма-Вішну-Магешвара».

Адзін з тыпаў выявы для Трымурці паказвае тры галавы на адной шыі, і нават існуюць выявы, на якой намаляваны тры твары з адной галавой, кожны зь якіх глядзіць у іншы кірунак адносна астатніх[3].

У індуізьме[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Саўрам[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Сэкта Саўрам, якая ўшаноўвае Сур’ю як вышэйшую боскую асобу, не прымае панятак Трымурці, бо лічыць, што толькі Сур’я зьяўляецца богам. Больш раньнія формы Трымурці ўключаюць Сур’ю замест Брагмы ці як чацьвёртую постаць, у той час як тры астатнія лічацца праявай Сур’і, то бок Сур’я зьяўляецца Брагмам раніцай, Вішну — у другой палове дня, і Шывам — вячэрні час. Сур’я быў таксама чальцом арыгінальнай вэдыйскай Трымурці, які ўключаў Варуну й Ваю. Некаторыя пасьлядоўнікі Саўры пакланяюцца Вішну, Брагме або Шыве, як праявам Сур’і, іншыя пакланяюцца Трымурці як праяве Сур’і, а астатнія выключна як Сур’і.

Шываізм[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Шываіты лічаць, што, у адпаведнасці з Агама, Шыва выконвае пяць дзеяньняў — стварэньне, захаваньне, растварэньне, схаваньне й раскрыцьцё міласьці. Адпаведна, першыя тры дзеяньні зьвязаныя з Шывай як Брагма, Вішну й Рудра. Такім чынам, гэтыя тры вышэй пералічаныя боствы не адрозьніваюцца ад Шывы, а хутчэй зьяўляюцца ягонымі формамі. Як Брагма Шыва стварае, як Вішну Шыва захоўвае й як Рудра ён раствараецца. Гэта кардынальна адрозьніваецца ад стаўленьня, што Шыва зьяўляецца богам разбурэньня. Для шываітаў Шыва ёсьць богам, які выконвае ўсе дзеяньні, зь якіх зьнішчэнне не зьяўляецца адзінай. У выніку, для прыхільнікаў шываізму Трымурці зьяўляецца адной з формай самога Шывы. Шываіты лічаць, што Шыва зьяўляецца вышэйшым за ўсё, ён бярэ сабе розныя ролі й прымае адпаведныя імёны й формы[4]. Яскравым прыкладам шываіцкай вэрсіі Трымурці зьяўляецца скульптура Трымурці ў пячорах Элефанты на аднайменным востраве каля Мумбаі.

Брагманізм[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Брагманы зьяўляюцца пасьлядоўнікамі Брагмы. З прычыны, што Брагма пакланяўся Шыве, яны, кіруючыся гэтаму, таксама пакланяюцца Шыве. Для брагманаў Брагма зьяўляецца вярхоўнай істотай, і яны лічаць, што Вішну й Шыва зьяўляюцца дзецьмі Брагмы і, такім чынам, толькі ягонымі формамі. Паводле брагманізму Брагма ёсьць стваральнікам, Вішну — захавальнікам, а Шыва ёсьць разбуральнікам.

Шактызм[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Прыхільнікі шактызму лічаць Трымурці формай трох вярхоўных багоў у жаночым абліччы, то бок Сарасваці — стваральніца, Лакшмі — ахоўніца, Магакалі — разбуральніца. Гэта жаноцкі варыянт Трымурці мае назоў Трыдэві («тры багіні»). Мужчынскім багам Брагме, Вішну й Шыве адводзіцца роля дапаможных агентаў вышэйшай жаночай Трыдэві.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Flood, Gavin (Editor) (2003). «The Blackwell Companion to Hinduism». Malden, MA: Blackwell Publishing Ltd., p. 139. ISBN 1-4051-3251-5.
  2. ^ Zimmer, Heinrich (1972). «Myths and Symbols in Indian Art and Civilization». Princeton, New Jersey: Princeton University Press. p. 124. ISBN 0-691-01778-6.
  3. ^ а б Jansen, Eva Rudy (2003). «The Book of Hindu Imagery». Havelte, Holland: Binkey Kok Publications BV. p. 83. ISBN 90-74597-07-6. Eighth printing; First published 1993.
  4. ^ «How can the god of destruction be the Supreme?» Shaivam.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]