Трыплян

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Fokker Dr.I Чырвонага Барона.

Трыплян — разнавіднасьць самалёту, канструкцыя якога характарызуецца наяўнасьцю трох крылаў — трох паверхняў для стварэньня пад’ёмнай сілы. Як правіла, крылы разьмешчаныя адно над адным, пры гэтым такі самалёт завуць папярочным трыплянам. Найбольшы распаўсюд такія трыпляны набылі ў гады Першай сусьветнай вайны.

Імкненьне выкарыстоўваць шмат плоскасьцяў было характэрнай рысай зараджэньня авіяцыі — пра аэрадынаміку яшчэ было практычна нічога не вядома, і стваральнікі першых самалётаў — практычна заўсёды энтузіясты без сур’ёзнай адукацыі — імкнуліся такім чынам павялічыць пад’ёмную сілу. Аднак, з-за падвышанага лабавага супраціўленьня самалёты такой схемы хутка саступілі сваё месца біплянам і манаплянам.