Трып, трап, труль

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Трып, трап, труль

Трып, трап, труль (па-швэдзку: Tripp, trapp, trull) — тры драўляныя дамы́ рознай велічыні, адна са славутасьцяў швэдзкага гораду Кальмар, якая часта сустракаецца на мясцовых паштоўках. Хутчэй за ўсё, яны былі пабудаваныя ў канцы XVIII стагодзьдзя.

Гэтыя дамы належылі сёстрам Фурна́ндэр, і верагодна, былі пабудаваныя на іх загад. Пазьней сёстры прадалі гэтую маёмасьць прыходу Кальмарскага сабору, які ў сваю чаргу, прадаў дамы розным прыватным асобам, нашчадкі якіх валодаюць імі дагэтуль.